Свет22

Новыя ўлады Сірыі выцясняюць з правінцыі Тартус «сілы Асада»

У сірыйскай правінцыі Тартус прыхільнікі зрынутага прэзідэнта Сірыі Башара Асада забілі 14 сірыйскіх паліцэйскіх. Аб сутыкненнях паведаміў пераходны ўрад, які ўзначальваюць паўстанцы з ісламісцкай групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам». Улады Сірыі пазней абвясцілі аб правядзенні аперацыі для выцяснення з рэгіёну «сіл Асада», піша Радыё Свабода.

Ілюстрацыйнае фота. Leo Correa / AP

Кіраўнік МУС у пераходным урадзе Махамед Абдэль Рахман растлумачыў, што група праваахоўнікаў трапіла ў «засаду», наладжаную лаяльнымі Асаду сіламі. Па яго словах, яшчэ прынамсі 10 супрацоўнікаў сірыйскай паліцыі атрымалі раненні.

Паводле звестак Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (SOHR), які базуецца ў Брытаніі, у перастрэлцы загінулі тры ўзброеныя чалавекі. У SOHR не ўдакладнілі, ці з'яўляюцца яны прадстаўнікамі алавіцкай меншасці.

Часовы ўрад Сірыі паабяцаў прыняць жорсткія меры супраць любых сіл, якія паспрабуюць «падарваць бяспеку краіны або паставяць пад пагрозу жыцця яе грамадзян».

Сутыкненне з лаяльнымі Асаду сіламі адбылося на захадзе Сірыі блізу партовага горада Тартус, большасць насельніцтва якога складаюць алавіты, якія традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Асадаў.

У сераду 25 снежня адразу ў некалькіх гарадах на захадзе Сірыі прайшлі акцыі пратэсту, удзельнікамі якіх былі шыіты і алавіты.

Нагодай для пратэсту стала распаўсюджанае ў сацсетках Відэа з нападам на алавіцкую святыню Аль-Хусэйна бін Хамдана Аль-Хашыбі ў Алепа.

Новыя ўлады Сірыі сцвярджаюць, што апублікаванае ў сацсетках відэа было знятае яшчэ ў канцы лістапада. Аднак гэтыя запэўніванні не дапамаглі спыніць хвалю абурэння сярод алавіцкай меншасці.

Дэманстрацыі прайшлі ў Хомсе, дзе прынамсі адзін удзельнік акцыі пратэсту быў забіты падчас сутыкнення пратэстоўцаў з паліцыяй. Таксама дэманстрацыі прайшлі ў Тартусе, Латакіі і Кардаху — родным горадзе бацькі Башара Асада — Хафеза Асада.

Пасля разгону масавых акцый пратэсту ў правінцыях Латакія і Хомс была ўведзеная каменданцкая гадзіна на адну ноч — да 8 раніцы 26 снежня.

Пра патрабаванні пратэстоўцаў дакладных звестак няма. Як паведамляе агенцтва Reuters, удзельнікі акцый пратэсту, верагодна, патрабуюць гарантый бяспекі пасля падзення рэжыму Башара Асада.

Жыхары рэгіёнаў, дзе прайшлі акцыі пратэсту, распавялі агенцтву, што акцыі пратэсту былі выкліканыя ціскам і выпадкамі прымянення гвалту ў дачыненні да алавітаў пасля падзення рэжыму Асада.

Алавіцкая меншасць, інтарэсы якой прадстаўляў Асад, асцерагаецца помсты з боку новых уладаў — за катаванні і пакаранні смерцю, учыненыя рэжымам Асада.

Рэлігійныя лідары алавітаў заклікалі новыя ўлады Сірыі да «агульнай амністыі» для прадстаўнікоў сваёй абшчыны.

Кіраўніцтва ісламісцкага руху «Хаят Тахрыр аш-Шам», які ўзначаліў звяржэнне рэжыму Башара Асада, ужо неаднаразова абяцала абараняць правы і свабоды рэлігійных і этнічных меншасцяў.

Аднак прадстаўнікі рэлігійных і этнічных меншасцяў кажуць пра асцярогі за ўласную бяспеку.

Каментары2

  • Цырк на дроце
    26.12.2024
    Алавіты дзесяцігоддзямі падтрымлівалі рэжым, які катаваў усю Сірыю, а зараз яны занепакоеныя, што давядзецца за гэта адказваць?
  • Хведар
    26.12.2024
    Цырк на дроце, мясцовыя хрысцiяне так сама ý большасцi сваёй подтрымлiвалi, тамy iм калядныя ёлкi iсламiсты i спальваюць. Тым больш алавiты найменш радыкальныя з мусульман Сiрыi, у iх нават алкаголь не забараняецца ýжываць рэлiгiяй.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць