Грамадства99

«Гэта літаральна зрывае дах!» Тэлевядучая Люцыя Герашчанка распавяла пра паездку ў Індыю з сынам

Люцыя Герашчанка (многія памятаюць яе як Люсю Лушчык) была адной з самых пазнавальных вядучых беларускага ТБ. Але ўжо некалькі гадоў яна не выходзіць у эфір. Цяпер яна распавяла пра паездку ў Індыю. 

Падарожнічае Герашчанка разам са сваім адзіным сынам Андрэем. «Падарожнічаю з сэнсам і вельмі пастараюся апісаць словамі ўсе свае пачуцці і ўражанні. Калі, канечне, хопіць слоў…» — напісала яна.

«Калі вы збіраецеся ў Дэлі, і ўвогуле ў Індыю, калі ласка, не варта ехаць у адзіноце і дзікуном. Толькі з групай ці з правераным гідам і кіроўцам», — параіла Люцыя.

Яна дадала, што ў Індыі не варта быць саманадзейным: «Гэта вельмі асаблівая краіна, і адкрывецца яна не ўсім. Толькі такім, як я — тым, хто жыве з распасцёртымі абдымкамі да ўсяго свету».

«Па-першае, вы нідзе нічога не зразумееце, грамадскі транспарт, мовы, ежа, проста нават манеры ўзаемадзеяння адзін з адным моцна адрозніваюцца ад таго, да чаго мы прывыклі. Стаўленне да часу, да жыцця — ад гэтага можа літаральна дах знесці», — піша Люцыя.

Ёсць яшчэ адно. «Індыя будзе выкрываць У ВАС ТАКОЕ, што вы пра сябе нават не ведалі, ці добра хавалі. Гэта праўда, што тут як быццам вельмі хутка адпрацоўваецца карма, кожны дзень дорыць табе нейкае выпрабаванне. Як быццам ты штодня здаеш іспыт на сваю чалавечнасць. Калі не здаў іспыт — заўтра чакай новы ўрок», — дадае Люцыя.

На пытанне, ці не баіцца Люцыя падарожнічаць па Індыі разам з сынам, яна адказала, што знаходзіцца пад пастаяннай аховай і пільным суправаджэннем.

Каментары9

  • Жадаю г@ўніц@
    22.12.2024
    Няхай перахрэсціцца, што не згвалтавалі.
    Гэта апошняе - ехаць у такую краіну.
  • Мы помнім
    22.12.2024
    Гэта тая, якая скрала чужую дачку ў маці (былой жонкі яе цяперашняга мужа).
  • Лол
    22.12.2024
    Якая нам розніца дзе адпачывае былая бэтэшніца ?!

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць