Усяго патроху2121

Зорка тыктоку Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову

Блогерка Ліза Ветрава, якая стварае папулярныя забаўляльна-адукацыйныя відэа ў тыктоку і інстаграме, паведаміла, што закрывае свой блог пра беларускую мову, заўважыў reformby.org.

Ліза Ветрава. Фота: li_vetrava / instagram.com

«Гэта рашэнне было прыняць складана. Разумею, што большасць тут з-за смешных відэа пра беларускую мову. Але я дужа стамілася рабіць выгляд, што гэта ўсё яшчэ пра мяне. Напачатку мая старонка расла арганічна са мной. Я сапраўды актыўна вывучала родную мову, чым і дзялілася. Але нядаўна, пасля выстаўлення камеры, я проста не змагла зняць жартоўны скетч. Хоць і цудоўна разумела, што відэа добра «зойдзе». Я адчула, што гвалтую сябе прымушаючы здымаць, нават дужа класныя сцэнары, бо гэта ўжо не я», — напісала блогерка.

Аднак Ліза Ветрава дадала, што яе «старонка ўсё шчэ пра Беларусь». 

«І я працягну здымаць відэа. На розныя тэмы. І верагодна пра беларускую мову таксама, але па-іншаму. Насамрэч, я хачу размаўляць з вамі пра ўсё — пра наш характар, менталітэт, пра фемінізм, пра сэкс, пра стыль, пра кнігі, пра будучыню, пра ўсё».

Ветрава прапанавала знаёміцца нанова. «Я Ліза — медыя-экспертка, праектная мэнэджэрка, кіраўніца аддзелу камунікацый у «Годна», актывістка», — дадала яна.

Каментары21

  • ужывальнік кантэнту
    21.07.2024
    Дзякуй і на тым. Цікавая асоба, але пра фемінізм глядзець не буду. А вось пра баранавічаскія прысмакі паглядзеў бы.
  • Жора
    21.07.2024
    О-о, грантасмокі ўжо аддзелы ў сваіх структурах ствараюць.
  • Гервасій
    21.07.2024
    Насамрэч гэта ж крутая навіна. Будзе большы ахоп, будзе больш людзей глядзець розны кантэнт на беларускай мове. Віншую Лізу!

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць