У фінальнай заяве саміту лідараў Вялікай сямёркі згадваецца сітуацыя ў Беларусі
На сайце Белага Дома з'явілася заява лідараў краін G7, выдадзеная па выніках штогадовага саміту гэтага аб'яднання. Лідары вядучых краін заходняга свету не абышлі ўвагай і сітуацыю ў Беларусі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/ap24165712756540-ppfh9.jpg.webp)
«Мы пацвярджаем наша асуджэнне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны. Выказваем занепакоенасць рэпрэсіямі рэжыму ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды. Мы таксама асуджаем жорсткае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі і патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення», — гаворыцца ў заяве.
Акрамя таго, лідары G7 асудзілі і безадказную, пагрозлівую ядзерную рыторыку Расіі, яе пазіцыю стратэгічнага запалохвання, уключаючы заявы Расіі аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі.
Каментары