«Вера кліча ахвяру». Лукашыстам моцна хочацца, каб на Блізкім Усходзе разгарэлася новая вайна
Вось што пісалі прапагандысты уначы на 14 красавіка, калі Іран атакаваў Ізраіль.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/gettyimages-2147785525-2-pwax4.jpg.webp)
За начным нападам Ірана на Ізраіль сачыў увесь свет, і лукашэнкаўскія прапагандысты не сталі выключэннем.
У агульнай сваёй масе іх рэакцыі былі поўныя захаплення, радасці і падтрымкі ў адносінах да Ірана. Знайшлося месца і злараднасці ў адносінах да Украіны ў сукупнасці з абвінавачваннямі ў адрас ЗША — стандартным, на думку прапаганды, «вінаватага» ў любых рэгіянальных і сусветных крызісах.
Былі нават тыя, хто на фоне іранскага нападу натхніўся ўцягнуць Беларусь у Трэцюю сусветную вайну.
«Трэба рыхтавацца і ўзбройвацца да зубоў»
Першым, хто моцна натхніўся ўступіць у новы глабальны канфлікт, стаў Рыгор Азаронак.
Прапагандыст актыўна асвятляў начную атаку Ірана, адначасова захапіўшыся іранскім «народным шчасцем і ахвярнасцю, якія многія не зразумеюць», а таксама заклікаўшы Беларусь «узбройвацца да зубоў» для новай сусветнай вайны, «дзе слабых чакае ганьба і смерць».
Думкі Азаронка адразу падхапіў і падтрымаў малодшы салавейчык прапаганды Аляксей Дзермант. Ён дадаткова заклікаў умацоўваць ваенны саюз з Расіяй.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-14124231-4pzdz.png.webp)
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-14023110-kco82.png.webp)
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-14023126-lmhrk.png.webp)
Далей ідуць «Желтые сливы», якія згадалі Украіну і заадно прывялі новую расійскую метадычку, быццам пра яе забываюць на фоне іншых крызісаў у свеце.
Гэты наратыў паўтарыў і лукашэнкаўска-расійскі тэлеграм-канал «Белорусский силовик», заявіўшы, што «ЗША не так турбуюцца за Украіну, як за Ізраіль».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-14114458-e7hhg.png.webp)
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-14114444-i13bk.png.webp)
Да хвалі злараднасці далучыўся і прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла, аднак накіраваў ён сваю агрэсію на зорак расійскага шоу-бізнесу і спевакоў, якія з'ехалі з Расіі з-за нязгоды з вайной супраць Украіны.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-14115441-1k8y6.png.webp)
Нацыянальны бібліятэкар і дэпутат Вадзім Гігін таксама часу дарма не губляў і адразу знайшоў «галоўнага вінаватага» у канфлікце паміж Іранам і Ізраілем, а менавіта «ЗША і іх жаданне забяспечваць лідарства на Блізкім Усходзе».
Разам з гэтым Гігін прызнаўся, што амаль усю ноч сачыў за атакай Ірана на Ізраіль, і без іроніі паскардзіўся на «мноства фэйкаў з боку блогераў і журналістаў».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-14115431-m8sfo.png.webp)
Мяркуючы па гэтых выказваннях, Маскве і лукашыстам моцна хацелася б, каб на Блізкім Усходзе разгарэлася новая вайна. Яны мяркуюць, што тады Захаду не хопіць сілаў абараняць Ізраіль і Украіну адначасова. І больш за тое, Масква і Мінск стрыглі б адзіныя свае купоны — нафтавыя. Аднак лёгкасць, з якой Ізраіль адбіў самую магутную атаку дронаў у гісторыі, паказвае, што гэта такія ж, ужывём тут выраз, выкарыстаны Пуціным, «вільготныя», хоць і крыважэрныя мары, як захоп Украіны за тры дні.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары