Расійскі рэжысёр Аляксандр Сакураў пракаментаваў выданню РБК адмену паказаў ягоных фільмаў «Сонца» і «Казка» ў Мінску нібыта «па тэхнічных прычынах».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2017_10/sokurov1-wpzui.jpg.webp)
«Ніякай тэхнічнай прычыны. Але я не думаў, што так шмат у Беларусі бруду ў інтэрнэце. Нейкі асаблівы бруд. Дурноцце, што мясцовы Мінкульт сам не дазволіў паказаць сваім маладым кінематаграфістам цікавыя прыклады мастацкай працы», — сказаў Сакураў.
Паказы былі запланаваныя на 11-13 сакавіка з удзелам самога Сакурава, а таксама рэжысёра Аляксандра Залатухіна. Сакураў збіраўся прадставіць новы фільм «Казка» і фільм «Сонца» 2005 года, а яго вучань Залатухін — фільм «Хлопчык рускі».
Але супраць гэтых планаў апалчыліся дзяржаўныя прапагандысты, сярод якіх найбольш шчыравалі Рыгор Азаронак і Вадзім Гігін. Трэба думаць, яны і дабіліся ў Мінкульце адмены мерапрыемства.
Каментары