Грамадства22

Брэсцкая дэпутатка парламента ішла на перавыбары — але раптоўна зняла сваю кандыдатуру

Гаворка пра Марыну Васько, дзейную дэпутатку Палаты прадстаўнікоў з Брэста. Яна здала ўсе дакументы ў выбаркам, а пасля адмовілася ад удзелу ў кампаніі.

Марына Васько злева. Фота: сацыяльныя сеткі

Марына Васько збіралася пераабірацца па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе №2, але сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты яе не аказалася.

Удалося высветліць, што Васько насамрэч напісала заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры.

Дэпутатка вучыцца ў магістратуры і збіраецца звязваць свой лёс з навукаю. Цяпер яна піша кандыдацкую дысертацыю.

«Узважыла «за» і «супраць» і вырашыла, што навуцы яна будзе больш карыснай», — расказалі пра Васько суразмоўцы.

48-гадовая Марына Васько — выпускніца Брэсцкага ўнівэрсітэта імя Пушкіна. Да свайго дэпутацтва працавала завучам у брэсцкай гімназіі №2. Была там настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

У 2021 годзе Васько заявіла, што на ўзроўні дзяржавы павінен быць створаны інфармацыйны шчыт, які б супрацьстаяў кіберпагрозам. Да іх яна далучала Twitter, Facebook, YouTube, еўрапейскія навінавыя сайты і іншыя небяспечныя з гледзішча забароненай інфармацыі рэсурсы.

Як паратунак дэпутатка прапаноўвала адаптаваць кітайскі досвед фільтрацыі змесціва інтэрнэту. Такі падыход, на яе думку, умацаваў бы свабоду і незалежнасць дзяржавы.

Адметна, што ў самой Васько ёсць старонка ў фэйсбуку, дзе яна дзеліцца поспехамі дэпутацкай дзейнасці.

Пасля таго, як Марына Васько выбыла з гонкі за дэпутацкае крэсла, фаварытам яе акругі можна лічыць Вольгу Сцяпусь, дырэктарку Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.

Яе ўжо абкатваюць як медыйную асобу лукашэнкаўскія СМІ. У Сцяпусь двое партыйных канкурэнтаў.

***

Палата прадстаўнікоў з’явілася ў 1996 годзе. Тады ў яе склад увайшлі дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 склікання, якія не наважыліся падпісваць імпічмент Лукашэнку, ці стараліся быць у баку ад палітычных баталій таго часу.

Палату прадстаўнікоў лукашэнкаўцы намагаюцца падаваць як паўнавартасны парламент. У ім нават былі апазіцыйныя дэпутаты.

Насамрэч гэта дэкаратыўны орган, які павінен стварыць ілюзію падзелу ўлады ў Беларусі і наяўнасці дэмакратычных працэдур. Яго ўплыў на палітычнае жыццё краіны мінімальны. Дэпутаты туды адбіраюцца праз фільтрацыю адміністрацыі Лукашэнкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Праваслаўны камуніст і ватнік з Расіі. Што вядома пра двух самых маладых кандыдатаў у Мінгарсавет

У Бабруйску не зарэгістравалі «лішняга» кандыдата ў парламент — не дапамагло нават тое, што ён з сілавікоў

Намесніка Карпенкі звольнілі перад самымі выбарамі. Прычына незвычайная

Работнік Следчага камітэта пайшоў у дэпутаты не ад праўладнага спіса. І нават не дайшоў да выбараў

Каментары2

  • Ёсік
    01.02.2024
    Васько беларускамоўны настаўнік? Такая ў цябе і навуковая праца, што просіш забараніць і фільтраваць інтэрнэт, баішся, што знойдуць твой плагіят.
  • даведка
    01.02.2024
    В ходе нынешняя избирательная кампания неожиданно выяснилось, что отдельные кандидаты готовы давать взад.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць