Кіно1313

Колькі каштаваў беларускі серыял «Працэсы» і навошта там столькі мацюкоў

У новым выпуску «Жыццё-маліна» купалавец і шоуранер серыяла «Працэсы» Міхась Зуй распавёў пра здымкі.

Кадр з серыяла «Працэсы»

Зуй адзначае, што ў серыяле «Працэсы» даследуецца досыць складаная для ўсіх тэма — як размаўляць пра тых, каго затрымалі, як размаўляць мовай абсурду пра збіццё, катаванні?

Міхась раіць паглядзець усе чатыры серыі і сцвярджае, што кожная з іх мае сваю стылістыку. «Усе чатыры серыі ў нейкім сэнсе правакацыйныя. У першай — мат, затрыманыя, якія не пачалі пратэставаць, не збеглі. Для нас гэта вельмі складанае пытанне. Мне падаецца, што мы вырашылі сумленна пайсці за логікай падзеяў і персанажаў. І ў гэтых абставінах нашы затрыманыя нікуды не збягаюць.

Мне падаецца, гэта сумленна, — не казаць, што ўсё будзе добра, што яны перамаглі, стукнуўшы амапаўца па галаве. Але большасць гісторый заканчваецца так, як мы паказалі. І ў наступных навелах таксама ёсць складаныя моманты для ўспрыняцця. Якія ўнутры, магчыма, нараджаюць адчуванне: «Не, трэба па-іншаму. Мы зробім па-іншаму». І для мяне вось гэта адчуванне гледача — вельмі важнае. Каб ён не быў вечна супакоеным. «Гэта добра, гэта дрэнна». Трэба, каб ён завёўся».

Зуй адзначае, што перад інтэрвʼю адзін з гледачоў даслаў каментар, з якога вынікае, што ён успрыняў «Працэсы» як дакументальны фільм, у які не паверыў. Для таго гледача тое, што адбываецца — нармальная зʼява, толькі што заўважна, што кадры — пастановачныя.

Купалавец згадвае, што першапачаткова яны думалі, што «Працэсы» — гэта гумарыстычны серыял. Але ў выніку выйшла, што не зусім.

«Гэта хутчэй абсурд. Але мы яго падаем у нейкай палегчанай форме, зацягваем гледача глядзець серыі, якія цікава паглядзець. А ўжо потым, каб чалавек дайшоў да нейкай думкі. Для нас, калі гэта гумар, то са словам «злосць». Яна піхае нас наперад».

У першай серыі актрыса Валянціна Гарцуева, якая грае жонку сілавіка, вельмі шмат мацюкаецца.

«Гэта быў адмысловы выбар. Мы вырашылі пайсці шляхам Толкіена, які прыдумаў мову для эльфаў і оркаў. А ўжо потым персанажаў. Мы спачатку прыдумалі мову для амапаўца і яго жонкі, каб яны так размаўлялі і дзеці іх так размаўлялі. Таму што мне падаецца, што, можа, не ўсе, але шмат хто з іх так размаўляе. Для мяне гэта сапраўдныя оркі», — тлумачыць Зуй.

Па яго словах, серыял каштуе дорага. Але ён не ведае канкрэтнай сумы, бо выступае як сцэнарыст і шоуранер. «Не хачу ніякімі лічбамі кідацца, бо я ў іх не арыентуюся, таму што імі не займаўся», — заўважае Зуй і адзначае, што для тэлеканала «Белсат», да якога яны звярнуліся са сваёй прапановай, гэта быў учынак.

«Вельмі добра, што яны пайшлі насустрач. Ніякіх цэнзурных рэчаў. Не ўмешваліся ў сцэнар. І для канала, пры тым, што «Белсат» гэта буйная структура, гэта былі вялікія грошы. Гэта, можа, самае дарагое, што ён рабіў».

Чытайце яшчэ:

Выйшаў беларускі серыял «Працэсы». Расказваем, чаго чакаць

«ЧинЧины пролетели кукушкой» — сатырычны фільм з новай песняй Алены ЖалудОк. 

Зорка Шчучыншчыны Алена «Жалудок» і купалавец Міхась Зуй — вялікая гутарка пра сям'ю, выхаванне дзяцей і патрыятызм

Каментары13

  • Меркаванне
    10.12.2023
    Больш за ўсё спадабалася другая серыя. Першая і трэцяя таксма някепскія. Але каманда аўтараў спазнілася. Гэта выглядала б цікава 2-3 годы таму, а сёння не выклікае нейкіх эмоцый. Героям асабліва не суперажывеш, нічога асабліва не застаецца па прагляду, бо мы нешта падобнае ўжо бачылі.
  • Шып
    10.12.2023
    НН ні слова раней не напісала пра серыял “Працэс”, знятый беларусамі, затое ледзь не ў кожным другім артыкуле навіны пра руzкі гопстоп, іх папсу, кіркоравых, лепсаў і інш. Няўжо такая ломка па расейшчыне?
  • Рэд.
    10.12.2023
    Шып, вы, відаць, няўважліва чыталі нас. Была і рэцэнзія на "Працэсы", і гутарка з рэжысёрам гэтага серыяла.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць