Свет44

Армія абароны Ізраіля вызваліла 19-гадовую закладніцу, узятую ў палон баевікамі ХАМАС

Оры Мегідзіш падчас апытання Службай бяспекі прадэманстравала цудоўную памяць, расказаўшы каштоўную інфармацыю.

Фота: прэс-служба ЦАХАЛ

Прэс-служба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) і Служба бяспекі (ШАБАК) распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой гаворыцца, што падчас наземнай аперацыі ў сектары Газа была вызваленая ваеннаслужачая, узятая ў закладнікі баевікамі ХАМАСа 7 кастрычніка.

З палону вызвалена радавая Оры Мегідзіш, яна была назіральніцай на мяжы з Газай.

Дзяўчыну агледзелі дактары, яе стан добры. Яна сустрэлася са сваімі роднымі.

«ЦАХАЛ і ШАБАК працягваць прыкладаць намаганні для таго, каб вызваліць усіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАС», — гаворыцца ў паведамленні.

ЦАХАЛ не раскрывае падрабязнасцей аперацыі, падчас якой была вызвалена з палону Оры Мегідзіш, каб «захаваць аператыўныя магчымасці». Аднак прадстаўнік ЦАХАЛ Даніэль Хагары паведаміў, што ў ходзе расследавання Оры дала важную інфармацыю, прадэманстраваўшы добрую памяць. І гэтая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца арміяй і службамі бяспекі ў далейшым.

Паводле паведамленняў у СМІ, пасля вызвалення дзяўчына была таемна дастаўлена ў бальніцу ў Беэр-Шэве. Толькі пасля таго, як яна магла расказаць пра перажытае, было абвешчана пра яе вызваленне.

Каментары4

  • Факт
    31.10.2023
    Ваеннаслужачая
  • Паправачка
    31.10.2023
    ох, спасенную военнослужащую.
  • Jahor
    31.10.2023
    ох, там ідзе вайна, першы напаў Хамас. Хамас агрэсар. Калі агрэсара не знішчыць, то сам ён у мілага косціка не ператворыцца. Дарэчы ў Хамас былі вялізарныя грошы, каб пабудаваць у сектары нешта накшталт Дубая, але замест гэтага яны пабудавалі "метро", склады зброі і ракетныя майстэрні.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць