У Новай Кахоўцы ўзарвалі аўтамабіль з калабарантам ад «Адзінай Расіі»
7 кастрычніка ў акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці ўзарвалі калабаранта Уладзіміра Малава. Выбух прагрымеў каля 9:30. Цяпер калабарант знаходзіцца ў цяжкім стане.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/kachouka231007-tb6yt.jpg.webp)
Фота: hvylya.net
Уладзіміра Малава расейцы прызначылі так званым выканаўчым сакратаром аддзялення партыі «Адзіная Расія» ў Новай Кахоўцы.
Пасля правядзення псеўдавыбараў яго абралі ў Савет дэпутатаў горада.
Новую Кахоўку ў Херсонскай вобласці захапілі яшчэ 24 лютага 2022 года.
Каментары