Францыя ў найбліжэйшыя тыдні перадасць Украіне дзясяткі бронемашын і лёгкіх танкаў
У найбліжэйшыя тыдні Францыя перадасць украінскім батальёнам дзясяткі браніраваных машын і лёгкіх танкаў, у прыватнасці, AMX-10RC.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/6-gi7i9.jpeg.webp)
«Ваенная падтрымка, якую аказвае Францыя з пачатку вайны, каб даць Украіне магчымасць абараніць сябе, працягнецца, рыхтуюцца новыя ваенныя пакеты з пастаянным улікам найбольш надзённых і неадкладных патрэб Украіны для ўмацавання яе абароназдольнасці.
У найбліжэйшыя тыдні Францыя правядзе падрыхтоўку і аснасціць некалькі батальёнаў дзясяткамі браніраваных машын і лёгкіх танкаў, у тым ліку AMX-10RC», — гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Украіны і Францыі па выніках сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Эмануэля Макрона, якую апублікавала прэс-служба ОПУ.
Акрамя таго, «Францыя засяродзіла свае намаганні на падтрыманні магчымасцяў супрацьпаветранай абароны Украіны, каб абараніць яе насельніцтва ад удараў Расіі».
Таксама адзначаецца, што Францыя прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах ЕС і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі позна ўвечары 14 мая прыбыў у Парыж, у Елісейскім палацы яго сустрэў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
Каментары