Залужны пра перамогу Украіны: Замала толькі вызвалення акупаваных тэрыторый
Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Валерый Залужны распавёў, што для перамогі Украіны замала толькі вызвалення ўсёй акупаванай тэрыторыі Украіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Дзмітрыю Камарову «Год. За кадрам», піша «Украінская праўда».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/22c573a---------2-b9i30.jpg.webp)
«Наша перамога з'яўляецца адназначным вызваленнем усёй акупаванай тэрыторыі Украіны. Уся тэрыторыя павінна быць вызваленая. Але гэтага яшчэ мала. Украіна як дзяржава павінна зрабіць усё, каб усё, што адбылося і пачалося 24 лютага 2022 года, ніколі ў жыцці не паўтарылася.
Гэта павінна быць адбудаваная такая вайсковая інстытуцыя, якая ніколі, ну прынамсі столькі, колькі будуць хацець украінцы жыць у міры і спакоі, ніколі не дасць магчымасці расіянам паўтарыць усё.
Перамога гэта для нас — вызваленая тэрыторыя і магутныя звышсучасныя і, мабыць, вельмі буйныя ўзброеныя сілы, баяздольныя, якія не дадуць Расійскай Федэрацыі паўтарыць тое, што адбылося і тое, што адбываецца цяпер.
Вось і ёсць перамога. І сусветная гісторыя ведае дзяржавы, якія жывуць і заўсёды паказваюць сваімі паводзінамі тое, што «лепш не чапаць».
«Дзяржава Украіна павінна стаць менавіта такой», — рэзюмаваў генерал Залужны.
«Галіяф захістаўся». Залужны не прыехаў на пасяджэнне Вайсковага камітэта NATO з-за сітуацыі на фронце
Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце
Ва Украіне новы герой: 21-гадовы баец, які адбіў атаку вялікай групы расіян. Яго ўзнагародзіў сам Залужны
Каментары