«Будзе двайная кнопка». Рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ прымуць сумесна — генеральны сакратар СНД
Рашэнне пра прымяненне ядзернай зброі будзе прымацца Беларуссю і Расіяй сумесна, заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, яго цытуе «Спутнік».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_03/3-6m8q4-rndnv.jpg.webp)
«Ужо вядома, што будзе двайная кнопка для рашэння аб прымяненні: будуць вырашаць і ў Расіі, і ў Беларусі. Гэта раз. Па-другое, мы вельмі спадзяваемся — і пра гэта ўжо таксама было заяўлена, што зброю гэтую прымяняць не прыйдзецца, гэта прэвентыўная мера», — растлумачыў генеральны сакратар.
Ён падкрэсліў, што ў СНД, на яго погляд, спакойна паставіліся да намеру расійскага боку размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.
Чытайце яшчэ:
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль
Каментары