Эканоміка1313

ААН незадаволеная Літвой, што не дае вазіць беларускі калій 

Камітэт эканамічных, сацыяльных і культурных правоў ААН зрабіў Літве заўвагу з-за парушэнняў, звязаных з санкцыямі ў дачыненні да Беларусі. Адпаведны даклад апублікавалі на сайце ААН.

Фота ілюстрацыйнае

У ААН выказалі занепакоенасць прынятымі Літвой мерамі, якія блакуюць магчымасць транспартавання беларускага калію ў краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. У дакуменце адзначаецца, што падобныя меры негатыўным чынам адбіліся на ўзроўні харчовай бяспекі гэтых краін, якія ўжо сутыкнуліся з дэфіцытам угнаенняў.

«Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніцы перагледзець нядаўнія меры, якія ўплываюць на цэны на ўгнаенні і на харчовую бяспеку ў трэціх краінах», — сказана ў дакладзе.

Каментары13

  • Андрусь
    13.03.2023
    Цікавая пазіцыя камітэта. Правы чалавека парушае рэжым лукашэнкі ў Беларусі, а абвінавачваюць у нечым Літву. Можа камітэту варта прычыну санкцыяў пашукаць, а не з наступствамі змагацца? А краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі могуць купляць калій у іншых вытворцаў.  
  • Р6619
    13.03.2023
    Прэч рукі ад Летувы! Спадзяюся, і латышы з палякамі не зштрэйкбрэшаць. Псіне псінае жыццё !
  • Падаляк жыў у Беларусі з 1989 па 2004, а зараз шчыры украінскі патрыёт
    13.03.2023
    Раней можна было абыходзіць санкцыі праз порт Адэсы які ў 2021 даў вусатаму сябру офіз прэзідэнта, а зараз так, праблемка!
    А яшчэ беларусы нож у спіну засадзілі (ну украінскія СМІ калі пішуць пра лукашэнку і беларускіх пагранцаў пішуць "беларусы" "Беларусь")

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць