11 кастрычніка ад атрыманых траўмаў памёр беларускі студэнт евангельскага багаслоўя Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве Міхаіл Шавельскі. Яму быў 21 год.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_10/szaweiski221014-zf6a9.jpg.webp)
Да прыезду ў Польшчу ён вывучаў псіхалогію ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце і быў адлічаны па палітычных матывах і павінен быў быць прызваны ў беларускае войска, паведамляе прэс-служба Евангельска-аўгсбургскай царквы ў Польшчы.
Са студзеня 2021 года пачаў сваё багаслоўскае навучанне ў Польшчы, у Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве.
Даведаўшыся пра напад Расіі на Украіну, Міхаіл перапыніў вучобу і вырашыў адправіцца на вайну для падтрымкі ўкраінскіх воінаў, паведамляе царква.
Каментары
Прыгожы твар. Гінуць лепшыя.