Грамадства11

Памёр граф Аляксандр Прушынскі — адзіны нашчадак арыстакратыі, які пасля падзення СССР вярнуўся на радзіму продкаў

Вярнуўся і спрабаваў нешта для яе рабіць. І ўжо адным гэтым ён увайшоў у гісторыю. Пра смерць 88-гадовага вядомага беларускага і польскага грамадскага актывіста Аляксандра Прушынскага паведамілі сваякі. Яго не стала тры дні таму.

Аляксандр Прушынскі на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Восень 2020 года

Граф Прушынскі — сын вядомага польскага паэта і дыпламата Ксаверыя Прушынскага. Ён нарадзіўся на Гарадзеншчыне, у вёсцы Рагозніца цяперашняга Мастоўскага раёна. Аднак пасля Другой сусветнай вайны і ўсталявання ў Заходняй Беларусі савецкай улады разам з сямі'ёй пакінуў радзіму. Жыў у Францыі, ЗША, Канадзе. 

У 1990-я вярнуўся ў Беларусь і нават хацеў балатавацца ў прэзідэнты на першых выбарах 1994 года, аднак у рэгістрацыі яму было адмоўлена з-за адсутнасці на той момант беларускага грамадзянства. 

У 2015 годзе зноў хацеў удзельнічаць у выбарах, але ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі, і гэтым разам зноў па фармальных прычынах. Хоць грамадзянства ён да таго часу ўжо атрымаў.

Аляксандр Прушынскі быў праціўнікам рэжыму Лукашэнкі, за што яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі, ён атрымліваў штрафы за ўдзел у мітынгах. Рэгулярна выходзіў на пратэсныя акцыі і ў 2020 годзе.

Мабыць, Аляксандр Прушынскі адзіны нашчадак колішняй мясцовай арыстакратыі, які пасля набыцця Беларуссю незалежнасці вярнуўся на радзіму продкаў і спрабаваў нешта для яе рабіць. І ўжо адным гэтым ён увайшоў у гісторыю.

Чытайце таксама:

87-гадовага графа Прушынскага шэсць гадзін пратрымалі ў міліцыі за раздачу ўлётак

Проста Прушынскі

Каментары1

  • разэта
    04.07.2022
    Ну вось так і бывае. Сыны Беларусі кладуць сваё жыццё за яе. Вечная памяць і вялікі дзякуй. Усе сыны сваёй Радзімы будуць жыць у стагоддзях, а ея ворагі ня знойдуць пакою нават пасля сваё смерці. Вечная памяць.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць