Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба адрэагаваў у Твітары на нядаўнія словы прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, які заклікаў «не прыніжаць Расію».
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_06/photo_2022-06-04_00-15-02-9lcfv.jpg.webp)
Дзмітрый Кулеба
«Заклікі пазбегнуць прыніжэньня Расіі могуць толькі зняважыць Францыю — ці любую іншую краіну, якая з імі выступае. Бо гэта Расея сама прыніжае сябе. Нам усім лепш засяродзіцца на тым, як паставіць Расею на месца. Гэта прынясе мір і захавае жыцці», — напісаў украінскі міністр.
Раней Эманюэль Макрон у інтэрв'ю французскай прэсе заявіў, што Расія «не павінна быць прыніжаная», паколькі, калі вайна ва Украіне скончыцца, сувязі з ёй прыйдзецца аднаўляць. Макрон бачыць у гэтым працэсе для Францыі пасярэдніцкую ролю.
Каментары