Свет

Ніякага кансэнсусу з Расіяй па чатырох згаданых Эрдаганам пунктах няма — міністр замежных спраў Украіны

Міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба заявіў, што па стане на 25 сакавіка ніякага кансенсусу з Расіяй наконт згаданых прэзідэнтам Турцыі чатырох пунктаў перамоваў няма, перадае «Украінская праўда».

«Няма кансэнсусу з Расіяй адносна згаданых прэзідэнтам Турцыі чатырох пунктаў. У прыватнасці, адзінай дзяржаўнай мовай ва Украіне ёсць і будзе ўкраінская. Ды і ўвогуле класіфікацыя ключавых тэм перамоваў на чатыры ці іншую колькасць пунктаў некарэктная».

Ён патлумачыў, што ў падгрупах дэлегацый адначасова абмяркоўваецца шмат розных пытанняў. Перагаворны працэс ідзе вельмі цяжка.

Па словах Кулебы, украінская дэлегацыя заняла моцную пазіцыю і ад сваіх патрабаванняў не адмаўляецца.

Міністр падкрэсліў, што Украіна настойвае найперш на спыненні агню, гарантыях бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Міністр адзначыў, што Украіна будзе працягваць дыялог з Турцыяй і ўсімі зацікаўленымі бакамі, каб аднавіць мір на ўкраінскай зямлі.

 Спадзяемся, што Турцыя як сябар і стратэгічны партнёр Украіны будзе таксама працягваць падтрымку на ўсіх трэках. Таксама нагадваю, што ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі і ўмацаванне абараназдольнасці Украіны зʼяўляюцца не менш важнымі фактарамі, каб спыніць расійскую ваенную машыну і дасягнуць жаданага прагрэсу на перамовах. Такая трохбаковая стратэгія — санкцыі, ваенная падтрымка, перамовы — не павінны нікім падвяргацца сумневу», — сказаў Кулеба.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што Украіна гатова пагадзіцца на чатыры патрабаванні расейцаў з шасці, у прыватнасці, адмовіцца ад сяброўства ў НАТА і прызнаць рускую мову як другую дзяржаўную.

Не дамовіліся бакі, па словах Эрдагана, аб прызнанні Украінай прыналежнасці Крыма расійскім і незалежнасці самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць