Эканоміка

Узмацняецца пагроза фінансавай стабільнасці. Што значыць вылет дзяржбанкаў з міжнароднага рэйтынгу Fitch

Міжнародная фінансавая агенцыя Fitch Ratings адклікала рэйтынгі Беларусбанка і Белінвестбанка. Прычына — санкцыі. Удзел у міжнароднай рэйтынгавай сістэме вызначае многія рэчы, напрыклад, працэнты займаў у замежнікаў, імавернасць інвестыцый, велічыню страхоўкі ўгодаў.

Што значыць выбыванне з рэйтынгу, «Нашай Ніве» патлумачыў эканаміст Дзмітрый Крук:

«Адкліканне рэйтынгу падсанкцыйных банкаў з боку Fitch я б інтэрпрэтаваў як выказвання з іх боку «ў бягучых варунках стандартны падыход ацэнкі крэдытаздольнасці ў дачыненні да гэтых банкаў перастае працаваць, далей можа быць што заўгодна».

Само па сабе адкліканне рэйтынгу, хутчэй, не мае «аўтаматычных» наступстваў, у выглядзе датэрміновага пагашэння замежных пазыкаў (хоць, дапускаю, падобнае абавязальніцтва можа прысутнічаць у асобных угодах), адклікання сродкаў замежных банкаў і гэтак далей.

Таму пакуль я б не стаў казаць аб хуткім эфекце ў дачыненні да ўсёй фінансавай стабільнасці. Але гэта вельмі істотны фактар, які ўмацоўвае негатыўныя пабочныя і інфармацыйныя эфекты ад санкцый.

Мяркую, гэта адаб’ецца на гатоўнасці ўкладчыкаў трымаць свае дэпазіты ў гэтых банках, пацягне далейшае вымушанае скарачэнне пасіваў, пагаршэнне стану ліквіднасці, і ўрэшце будзе адбівацца на фінансавым становішчы гэтых банкаў.

Таксама гэта істотна скажацца на жаданні замежных контрагентаў мець справу з гэтымі банкамі, што таксама будзе паступова весці і да фінансавых пагаршэнняў.

Кажуць, кропля точыць камень, так і санкцыі, і звязаныя з імі крокі па рэйтынгу, «точаць» фінансавае становішча як падсанкцыйных банкаў, так і (у выніку іх сістэмнай значнасці для айчыннага фінансавага рынку) перспектывы фінансавай стабільнасці ў краіне наогул».

Шэраг дзяржаўных банкаў у сувязі з санкцыямі ўжо не можа прыцягваць знешняе фінансаванне. 

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць