Меркаванні

Украінскі пісьменнік: Ці павінен Васіль Быкаў адказваць перад украінцамі за Лукашэнку?

Украінскі пісьменнік і дыпламат Сяргей Баршчэўскі публічна выступіў супраць рэпрэсій у дачыненні да беларушчыны ва Украіне па ідэалагічных матывах. Беларуская літаратура, якую хочуць выкрасліць са школьнай праграмы, у адрозненне ад рускай, ніколі не была літаратурай метраполіі. Як і ўкраінская, яна — з усімі сваімі плюсамі і мінусамі — была літаратурай калоніі, літаратурай народа, заняволенага спачатку царскай, а затым савецкай імперыяй. Беларуская мова і літаратура ніколі не замахваліся на суверэнітэт іншых моў і літаратур, ніколі не спрабавалі іх выцесніць. І змаганне ўкраінцаў з імі толькі ўзрадуе, а не засмуціць Лукашэнку і яго маскоўскіх куратараў, сцвярджае ён у тэксце на партале Obozrevatel.

Васіль Быкаў выступае на Дні Волі ў 1996 годзе

Міністэрства адукацыі і навукі Украіны падтрымала ініцыятыву ўкраінскай асацыяцыі выкладчыкаў замежнай літаратуры і іншых грамадскіх арганізацый, якая заклікала прыбраць са школьнай праграмы творы пісьменнікаў краіны-агрэсара.

У той жа час у галовах некаторых актывістаў (улічваючы прарасійскую пазіцыю рэжыму Лукашэнкі) нарадзілася ідэя выключыць і прадугледжаныя навучальнымі праграмамі творы беларускіх аўтараў. Паспрабую растлумачыць, чаму гэтага не варта рабіць.

Спачатку некалькі агульных меркаванняў. Беларуская літаратура, у адрозненне ад рускай, ніколі не была літаратурай метраполіі. Як і ўкраінская, яна — з усімі сваімі плюсамі і мінусамі — была літаратурай калоніі, літаратурай народа, заняволенага спачатку царскай, а затым савецкай імперыяй.

Беларуская мова і літаратура ніколі не замахваліся на суверэнітэт іншых моў і літаратур, ніколі не спрабавалі іх выцесніць.

Наадварот, пакаленні беларускіх пісьменнікаў, як і пісьменнікаў украінскіх, імкнуліся захаваць родную мову, не даць ёй растварыцца ў тым «славянскім», а на самай справе рускамоўным моры, утапіцца ў якім заклікаў іншыя народы Пушкін.

У нашых навучальных праграмах беларускіх аўтараў няшмат, затое якія! Як дыпламат, я некалькі гадоў працаваў у Мінску, чытаю на беларускай мове, перакладаю беларускіх паэтаў і неяк, задоўга да вайны, надрукаваў у «Літаратурнай Украіне» вялікую падборку беларускай апазіцыйнай паэзіі, абраўшы ў якасці назвы радок аднаго з аўтараў (Сержука Сокалава-Воюша. — НН.): «Расею ў сэрца пушчу толькі ў абліччы кулі».

Думаю, тыя, хто адстойваюць ідэю канфіскацыі з праграм беларускіх пісьменнікаў, на самай справе дрэнна ведаюць іх ці і не ведаюць зусім. Каго забраць? Янку Купалу, жыццё якога перапынілася 80 гадоў таму ў выніку падзення з лесвіцы ў маскоўскай гасцініцы? З нагоды трагічнай смерці паэта спрачаюцца да гэтага часу. Што гэта было: ужо не першая спроба самагубства ці забойства, здзейсненае агентамі НКВД?

Выдаліць Васіля Быкава, самага вядомага з непрымірымых апанентаў Лукашэнкі, вымушанага эміграваць з радзімы, куды ён вярнуўся за месяц да смерці?

Я бачыў шматлюднае пахаванне Васіля Быкава ў Мінску пад бела-чырвона-белымі сцягамі ў чэрвені 2003 года. Пахаванне, пераўтворанае ў масавы пратэст.

Мёртвы Васіль Быкаў перамог: у той дзень Лукашэнка прыбраўся з Мінска прэч. Прыдумаў сабе камандзіроўку — чарговае ўрачыстае адкрыццё кароўніка ці чагосьці такога — таму што не мог ні адмяніць пахавання, ні быць на ім.

Выключыць шчымлівы і прарочы верш «Беражы сябе, Украіна!» Сяргея Законнікава?

Край святы паўстае на руінах,

Каб задыхаць на поўныя грудзі…

Беражы сябе, Украіна,

Бо другой Украіны не будзе…

Вось і ўсе прадстаўленыя ў школьных праграмах беларускія пісьменнікі.

Выключыць іх з праграм было б у лепшым выпадку глупствам, у горшым — правакацыяй. Абодва варыянты ўзрадавалі б Лукашэнку і яго маскоўскіх куратараў.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»2

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы5

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў27

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»2

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць