Грамадства

З'явіліся кадры з камеры Андрэя Зельцэра, якія не публікаваліся раней

На БТ паказалі кадры з камеры Андрэя Зельцэра, якія не публікавалі раней. На іх — тое, што адбывалася да прыходу сілавікоў і перад самым пачаткам перастрэлкі.

На відэа Зельцэр перагаварваецца з жонкай, якая здымае на тэлефон.

Відэа вышэй зманціравана ў адно з некалькіх кадраў, што паказалі ў эфіры дзяржТБ

— Я не магу ў воблака выкласці, яно на тэлефоне застанецца, — кажа Марыя на тых кадрах.

— У тэлеграм пасылай, — адказвае хлопец.

І крыху пазней наступны дыялог.

— Вышлі тое, што ўжо ёсць, — звяртаецца да жонкі Андрэй

— Так, адсылаю.

Гэтая размова адбылася да ўварвання атрада ў кватэру. Кадраў з тэлефона жонкі пры гэтым не паказалі.

У сюжэце сілавікі сцвярджаюць, што Зельцэр, пачуўшы, што яны ломяцца ў дзверы, падышоў да ўваходу і замкнуў дзверы яшчэ на адзін замок.

Адзін з афіцэраў групы «А» КДБ кажа, што яны пабачылі пасля некалькі хвілін пасля стрэлу: «На ложку ружжо, там жа пачак на 25 патронаў да гэтага ружжа, у кішэнях у гэтага мужчыны таксама былі патроны».

Нагадаем, што Андрэй Зельцэр — гэта 31-гадовы праграміст EPAM, які адкрыў агонь у супрацоўнікаў КДБ, што выбілі дзверы яго кватэры, каб правесці ператрус. Узброены паляўнічай стрэльбай, Зельцэр забіў афіцэра дзяржбяспекі, перш чым яго самога застрэлілі.

Удаву Зельцэра Марыю Успенскую арыштавалі па падазрэнні ў пасобніцтве мужу, і дагэтуль трымаюць у турме, прычым яе маці не атрымала ад яе ніводнага пісьма.

За размяшчэнне каментароў з асуджэннем дзеянняў кадэбістаў і ўхваленнем учынку Зельцэра было арыштавана не менш за 136 чалавек. Першы з арыштаваных ужо атрымаў за свае дзеянні два гады калоніі.

Дзяржаўная прапаганда таксама выкарыстала трагедыю для нагнятання варожасці да палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі і апраўдання масавых арыштаў.

Матывы дзеянняў Андрэя Зельцэра дагэтуль да канца няясныя, як і тое, для чаго ён з жонкай запісваў свае дзеянні на відэа. Няяснай застаецца і прычына ператрусу ў кватэры Зельцэра. Вобшукі ў грамадзянскіх актывістаў у 2021 годзе адбываліся тысячамі, але чаму прыйшлі таксама да Зельцэра, незразумела. Ëн не быў палітычным актывістам.

Святло магла б праліць удава загінулага.

«На 28 верасня 2021 года была запланаваная не спецаперацыя, а адпрацоўка канкрэтных адрасоў: ператрусы, затрыманні, — гаворыцца ў матэрыялах дзяржаўных СМІ. — Адрасоў, дзе маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».

Чытайце таксама: Сын супрацоўніцы КДБ, вучыўся ў 20-й школе. Што вядома пра сілавіка, які загінуў у перастрэлцы на Якубоўскага?

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы5

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў27

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць