Грамадства

А1 пачынае прыём заявак на новы конкурс ідэй для старшакласнікаў «Першыя». Пераможцы атрымаюць iPhone 12

2 лютага стартаваў новы сезон праекта «Першыя» для беларускіх старшакласнікаў. Навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў могуць узяць удзел у адукацыйнай праграме і прэзентаваць свае ідэі пра тое, як змяніць жыццё навокал да лепшага. Дзесяць аўтараў самых цікавых ідэй выступяць на беларускамоўнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk 2021 і атрымаюць смартфоны iPhone 12.

Для ўдзелу ў конкурсе і адукацыйнай праграме трэба ўжо зараз запоўніць анкету на сайце www.generation.A1.by. Свае ідэі старшакласнікі могуць прапанаваць у адным з пяці кірункаў: «Тэхналогіі», «Культура», «Інклюзія», «Экалогія», а таксама ў навінцы гэтага сезону — «Урбаністыцы».

Кожнай з тэм будуць прысвечаны асобныя майстар-класы і мітапы з экспертамі, падчас якіх удзельнікі праекта змогуць распрацоўваць сваю ідэю, набываць карысныя веды, развіваць навыкі выступаў, прэзентацыі, каманднай працы.

Згодна з палажэннем аб конкурсе, удзельнікам трэба зняць відэаролік пра сваю ідэю (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і даслаць спасылку на [email protected]. Конкурсныя заяўкі з відэа будуць прымацца да 30 красавіка 2021 года, але зарэгістравацца для ўдзелу ў адукацыйнай праграме можна ўжо зараз.

Пераможцы будуць вызначаныя ў маі. А ў верасні дзесяць старшакласнікаў, якія пройдуць у фінал конкурсу, выступяць на традыцыйнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk 2021 і атрымаюць прызы — iPhone 12 64GB.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Праект «Першыя» праходзіць на беларускай мове, уключаючы ўсе майстар-класы і публічныя выступы фіналістаў, бо адна з мэтаў конкурсу — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і павелічэнне яе папулярнасці з дапамогай сусветнай супольнасці TED.

Сёлета амбасадарамі праекта «Першыя» таксама стануць педагогі з праграмы «Настаўнік для Беларусі». Гэта надасць больш увагі працы з вучнямі ў рэгіянальных школах.

«Кожны новы сезон праекта «Першыя» паказвае, як многа цікавых і карысных ідэй для Беларусі ёсць у нашай моладзі. І партнёрства з супольнасцю TEDx дазваляе прадставіць іх у папулярным сусветным фармаце, прычым на роднай мове сваёй краіны. Гэта дапамагае старшакласнікам паверыць у сябе і каштоўнасць іх задумак, усвядоміць бязмежнасць сваіх магчымасцяў і пераканацца на ўласным прыкладзе: кожны можа зрабіць нешта важнае для месца, дзе ён жыве», — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў

Аб праекце «Першыя»

Конкурс ідэй «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 ужо на працягу трох сезонаў з 2018 года пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Мэта конкурсу — павысіць цікавасць школьнікаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі і ўрбаністыкі, дапамагчы старшакласнікам з выбарам прафесіі, прыцягнуць іх увагу да грамадска важных праблем, укараніць у навучанне нефармальныя фарматы, знайсці і падтрымаць таленавітую моладзь.

Больш падрабязнай інфармацыі — на сайце www.generation.A1.by.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»9

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў63

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»9

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць