Свойская качка, што плавала ў сажалцы ва Уруччы, спачатку знікла, а потым стала вядома яе гісторыя
У снежні пісалася пра свойскую качку, якая дзіўным чынам з’явілася ў сажалцы ў парку Уручча. Птушка адчувала сябе добра: тусавалася разам з мясцовымі і часта трапляла ў аб’ектывы камер мінакоў.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/7f27ab8f568cde9802be9aea4394214a-k07ii.jpg.webp)
Як яна там апынулася — пытанне цікавае. Арнітолаг Руслан Шайкін мяркуе, што качка альбо ўцякла, альбо яе выпусцілі на волю. Шансы на выжыванне птушкі ў мяккую зіму эксперт ацаніў як цалкам рэальныя, асабліва калі яе будуць падкормліваць і яна не стане здабычай драпежнікаў. На жаль, неўзабаве пасля нашай публікацыі качка сапраўды знікла.
Журналісты даведаліся, што Сеня жывая, піша Onliner.by.
Сітуацыю праясніла кіраўніца цэнтра дапамогі дзікім жывёлам «Сірын» Ірына Траяноўская:
— Пасля таго, як нам распавялі пра гэту качку, на месца прыбыў валанцёр і яе паспяхова злавіў. А праз два дні нам патэлефанаваў гаспадар птушкі і расказаў, што сам выпусціў яе ў сажалку, — кажа Ірына. — Са слоў мужчыны, ён трымаў шмат качак, але да яго павадзілася хадзіць ліса і перадушыла практычна ўсіх, акрамя Сені — так завуць птушку. Каб выратаваць яе ад драпежніка, ён прыехаў у Мінск і часова выпусціў у сажалку. Качка пражыла там амаль паўгода. Мужчына не мог яе злавіць і чакаў, калі замерзне лёд, каб забраць. Але мы апярэдзілі яго.
У выніку гаспадар забраў Сеню з «Сірына» і ўладкаваў у бяспечнае месца — да суседкі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_01/bbd0ecd4648ab3079b59bd6930228bd7-bphhp.jpg.webp)
Каментары