Грамадства66

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа

Адкрыццё BELAZ SHOP на прадпрыемстве назвалі «стартам амбіцыйнага праекта па прасоўванні брэнда». 

Адкрыццё крамы з мерчам БелАЗа. Фота: тэлеграм-канал БелАЗа

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал БелАЗа.

Крама размясцілася ў гандлёвым цэнтры па праспекце Леніна, 20. Першую пакупку зрабіў старшыня гарвыканкама Аляксандр Цывако, які БелАЗа на адкрыцці разам з генеральным дырэктарам БЕЛАЗа Сяргеем Лесіным.

У BELAZ SHOP можна набыць футболкі, байкі, спартыўныя касцюмы, дзіцячае адзенне, а таксама брэндаваную прадукцыю — ад магнітаў да чамаданаў.

Сувенірная прадукцыя ў фірмовай краме БелАЗа. Фота: тэлеграм-канал БелАЗа
Мадэлькі тэхнікі ў фірмовай краме БелАЗа. Фота: тэлеграм-канал БелАЗа

У лістападзе вытворца кар'ерных самазвалаў у сваёй інтэрнэт-краме пачаў прадаваць боты БелАЗ. Абутак вельмі нагадвае прадукцыю брэнда Timberland, але замест амерыканскага лагатыпа з выявы дуба на іх змешчаны сілуэт жодзінскага самазвала, а зверху — назва прадпрыемства.

Праз некалькі дзён пасля пачатку продажаў праваабаронцы паведамілі пра затрыманні, звязаныя з кпінамі з фірмовых ботаў БелАЗа.

Каментары6

  • 130369
    29.12.2024
    А дзе крама з мерчем ИУТ-8? Кругалі бялізна с фірмовай пячаткай, шлёмкі, лыжкі, баклахі, чорная кашуля "баландзёр" з фескай, карычневыя карткі з вашымі дадзеными, чырвоныя канверты з пячаткай "цензор", ружанцы з ручак ці з фінікавых костак.
  • Б
    29.12.2024
    Народонаселение бросится скупать БелАЗы, как устоять против такой рекламы.
  • Мусарылля
    29.12.2024
    Чакаем, калі губаз адчыніць сваю. Брэлочкі з чалавечых зубоў, футболкі з надпісам чырвонай фарбай натуральнага паходжання, сувеніры з касцей, каляндары з выявай дзвярэй і некаторыя ўжываныя рэчы (трафеі)...

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў1

Колішняе паветра, замарожанае ў лёдзе, дае адказ на самае важнае пытанне сучаснасці

«Байсол» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота Беларускага Гаюна3

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць