Грамадства2828

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу

Латушка хоча змяніць падыходы — сярод прыярытэтаў называе палітвязняў і культуру.

Андрэй Ягораў.

Еўрасаюз выдзеліў 30 мільёнаў еўра дапамогі дэмакратычным сілам Беларусі. Як яны будуць размеркаваныя?

Пра гэта ў эфіры праграмы «Обычное утро» расказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Па яго словах, такую суму Еўрапейская камісія выдаткоўвае кожны год. Праўда, з 30 мільёнаў еўра дапамогі прыкладна палова застанецца ў еўрапейскіх фондаў і імплементатараў Еўрасаюза. Другая палова будзе накіравана дэмакратычным сілам Беларусі для рэалізацыі ўсіх напрамкаў іх актыўнасці. Аднак Латушка звяртае ўвагу, што з гэтай часткі грошай яшчэ трэба заплаціць падаткі, якія забіраюць 30-50% сродкаў.

Застаецца каля 10 мільёнаў еўра. Дык каму ж яны дастануцца?

Павел Латушка

«Буду шчырым, (…) мы не ведаем — ні Кабінет, ні Офіс Ціханоўскай, (…) ні Каардынацыйная рада, — якім чынам размяркоўваюцца гэтыя грошы.

Ёсць прыярытэтныя кірункі. І раней за гэта адказваў [тагачасны спікер Каардынацыйнай рады] Андрэй Ягораў, яго група. Вось гэты год мы едзем па шаблонах Ягорава. Ён гэту тэму вёў, ён быў лідарам. Так склалася. Калісьці гэта было рашэнне Офіса. Еўрасаюзу гэта падабалася.

Таму Ягораў акрэсліваў галоўныя кірункі разам з арганізацыямі, грамадзянскімі ініцыятывамі Беларусі. Адразу кажу, што не з палітычнымі структурамі. Мы ўвогуле не запрашаліся для выпрацоўкі рашэння. (…)

Зараз мы хочам змяніць гэты падыход, прымаць удзел у прыняцці гэтых рашэнняў. Бо, напрыклад, 33% ішло, наколькі я ведаю, на падтрымку бізнэсу, які рэлакаваўся. А бракавала сродкаў на палітвязняў. (…)

Я не супраць бізнэсу, але ў нас ёсць нацыянальная культура. З'ехалі тысячы дзеячаў нацыянальнай культуры, і мы нават не можам прафінансаваць купалаўцам пастаноўку спектакля».

Каментары28

  • Нейкія гультаі
    13.12.2024
    А калі вы пойдзеце на працу?
    Калі злезеце з грантавай іглы?
  • Jeff Tate
    13.12.2024
    паразіт паразітуе на паразітах , паразіцішча
  • Гарамбуш
    13.12.2024
    Нейкія гультаі, мечта режима - это что бы все пошли на завод и не было времени у людей оказывать давление из-за границы

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў1

Колішняе паветра, замарожанае ў лёдзе, дае адказ на самае важнае пытанне сучаснасці

«Байсол» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота Беларускага Гаюна3

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць