Грамадства88

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА

Айцішнік Андрэй Зельцар загінуў 28 верасня 2021 года падчас перастрэлкі з сілавікамі ў кватэры, дзе жыў з сям'ёй.

Андрэй Зельцар. Скрыншот з анлайн-трансляцыі, якую ён вёў са сваёй кватэры, пазней апублікавалі сілавікі

Па афіцыйнай версіі, у той дзень сілавікі ўламіліся да іх з жонкай, бо «адпрацоўвалі адрасы, дзе маглі быць датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». 31-гадовы аналітык EPAM Systems Зельцар сустрэў іх з ружжом.

@nashaniva Брат удавы Зельцара расказаў, што КГБ шукалі менавіта яго #Беларусь #минсксейчас #милициябеларуси #омонбеларусь #беларускаямова #нашаніва #навіны #белорусы ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Жонку Андрэя Марыю Успенскую, на вачах якой адбылася перастрэлка і якая здымала ўсё на тэлефон, затрымалі і пазней асудзілі як саўдзельніцу. Яе прысудзілі да прымусовага лячэння ў псіхіятрычнай бальніцы.

У пары застаўся 11-гадовы сын.

У той перастрэлцы загінуў таксама кадэбэшнік «Нірвана» (Дзмітрый Федасюк).

Андрэя пахавалі на Лясных могілках у Мінску.

Помнік на магіле Зельцара. Фота: сацсеткі

Пазней брат Марыі Успенскай падзяліўся, што шукалі, найхутчэй, яго, бо ён прапісаны ў той кватэры і за два дні да гэтага апублікаваў у інстаграме відэа акцыі групы беларускіх партызан «Чорны бусел» аб атацы дронам базы АМАП ва Уруччы.

Каментары8

  • даведка
    26.11.2024
    Как символично... Гэбисты отдыхают в ведомственном санатории КГБ, который называется «Лесное», а убитый ими Зельцер похоронен на кладбище «Лесное».
  • Я бы так не смогла
    26.11.2024
    Мужественный мужчина, преклоняюсь!!!!
  • Вольга
    26.11.2024
    НН, дзе асновы этыкі і маралі? Дзе межы асабістай прасторы і прыватнага жыцця? Ужо зусім няма пра што пісаць? Паважайце асабістыя межы!

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы5

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў27

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць