Грамадства77

«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»

У новым выпуску ТОКу былы вядучы «Зоны Х» і былы палітзняволены Дзмітрый Лукша ацаніў работу фронтмэнаў беларускай прапаганды.

Игорь Тур, Григорий Азарёнок, Ігар Тур, Рыгор Азаронак, Игорь Тур, Григорий Азарёнок
Ігар Тур (злева) і Рыгор Азаронак. Фота: скрыны відэа АНТ і СТБ

У ходзе размовы Дзмітрый Лукша параўнаў працу Ігара Тура і Рыгора Азаронка. Па яго словах, нягледзячы на тое, што да Ігара Тура шмат пытанняў адносна зместу яго выступленняў, «ён гэта робіць акуратна»:

«Ён не выклікае да сябе агіды. Хаця б на яго прыемна глядзець. Гледзячы на яго, ты не забываешся, што гэта чалавек з экрану. Што гэта лідар якіх бы там ні было меркаванняў. На яго будзе прыемна глядзець чалавеку, які, магчыма, не асабліва пагружаецца ў тое, што ён гаворыць, павярхоўна глядзіць выпускі Ігара Тура.

@tokbelarus Мнение экс-ведущего БТ об Игоре Туре и их сходстве #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ transgender - &lt3

Гэта якасная прапаганда. Па-рознаму можна ставіцца да таго, якая ў яго начынка, але прынамсі гэта якасна, прыгожа, стылёва», — выказвае сваё меркаванне Лукша.

У той жа час, калі паглядзець на Рыгора Азаронка, то складваецца іншае меркаванне:

«Вазьмі майго п'янага суседа з Трактарнага завода і пастаў яго побач з Рыгорам: знайдзі дзевяць адрозненняў. Дык сусед, можа, менш нейкіх паскудных слоў скажа».

«Навошта мне гэты бруд глядзець? Ты павінен не забывацца, што ў першую чаргу працуеш на тэлебачанні. На цябе павінна быць прыемна глядзець», — лічыць Лукша.

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Каментары7

  • Ганьба
    25.09.2024
    Лайно ды лайно з вішанкай.
  • Acab
    25.09.2024
    Грантасмокі delenda est. Яны неадпавядальныя перад глядачом ні на каліва, бо фінансава ад глядача незалежныя.
    Тут заўважалі, што ўва ўсялякіх трэба браць інтэрвію. Гэта так. Але ж КАМПЛІМЭНТАРНЫЯ інтэрвію ў ўсялякіх
  • Ботам
    25.09.2024
    Адно г...о, Што Тур, што Азаронак. Тура і яго батаферму вы можаце тут пачытаць у навінах пра Калеснікаву, Ціханоўскую і Пазняка. Першых двух ён палівае брудам, як ворагаў дыктатара, а Пазняка хваліць, бо ён агент Лукі.

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў1

Колішняе паветра, замарожанае ў лёдзе, дае адказ на самае важнае пытанне сучаснасці

«Байсол» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота Беларускага Гаюна3

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць