Упершыню пасля пачатку вайны Ізраіля супраць ХАМАС кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Энтані Блінкен наведаў палесцінскага лідара Махмуда Абаса ў горадзе Рамалах.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/blinken_ap231105-v55tx.jpg.webp)
Кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Энтані Блінкен у нядзелю, 5 лістапада, нечакана зноў прыбыў у Ізраіль, яго самалёт прызямліўся раніцай у Тэль-Авіве.
Пазней Блінкен адправіўся ў Рамалах на Заходнім беразе ракі Іардан, дзе сустрэўся з кіраўніком Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (ПНА) Махмудам Абасам.
Гэта першы яго візіт на палесцінскія тэрыторыі пасля тэрарыстычнага нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. Адным з пытанняў сустрэчы была будучыня сектара Газа пасля заканчэння вайны. Раней Блінкен заявіў, што сектар Газа павінен будзе перайсці пад кантроль ПНА, піша Deutsche Welle.
Каментары