Аналена Бербак: Лукашэнка зрабіў беларускі народ палонным гэтай вайны
Еўрасаюз стаіць на баку дэмакратыі ў Беларусі і «на баку сапраўдных пераможцаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года», запэўніла міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Бруселі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_11/photo_2022-11-14_15-52-13-z1iv5.jpg.webp)
«Пабратаўшыся з расійскім прэзідэнтам і падтрымліваючы агрэсіўную вайну Расіі ва Украіне, Лукашэнка зрабіў беларускі народ палонным гэтай вайны.
Разам са Святланай Ціханоўскай мы робім усё, каб гэты план скончыўся, а беларусы змаглі жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. (…)
Беларусы гэтак жа сама, як і ўкраінцы, змагаюцца за свабоду і дэмакратыю», — сказала Бербок.
Каментары