Завочна будуць судзіць блогера Сяргея Бяспалава. Яму налічылі 30 мільёнаў рублёў шкоды дзяржаве
Генпракуратура накіравала ў суд справу супраць заснавальніка канала «Мая краіна Беларусь» Сяргея Бяспалава. Яму выставілі каласальную суму нібыта нанесенай дзяржаве шкоды. Суд будзе завочным.
Сяргею інкрымінаваныя наступныя артыкулы:
ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці), арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Генпракуратура лічыць, што дзеяннямі блогера была нанесеная шкода ў памеры звыш 30,9 мільёна рублёў.
Падобны памер шкоды быў выстаўлены Раману Пратасевічу. Але пазней яго вызвалілі ад выплаты.
Каментары