Трамп плануе пагаварыць з Сі Цзіньпінам перад увядзеннем пошлін супраць Кітая
Прэзідэнт ЗША заявіў, што яго адміністрацыя плануе правесці перамовы з Кітаем, што дае магчымасць патэнцыйнай адтэрміноўкі 10%-й пошліны, якая павінна ўступіць у сілу праз некалькі гадзін пасля адтэрміноўкі пошлін для Мексікі і Канады.
Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне ў панядзелак, Трамп сказаў, што перамовы з Кітаем адбудуцца «верагодна, на працягу наступных 24 гадзін». На выхадных ён абвясціў, што пошліны супраць Кітая ўступяць у сілу ў аўторак, піша Bloomberg.
«Калі мы не зможам дасягнуць пагаднення з Кітаем, пошліны будуць вельмі, вельмі значнымі», — сказаў ён.
Спікерка Белага дома Кэралін Лівіт паведаміла Fox News, што Трамп плануе пагаварыць з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам пра «незаконны кітайскі фентаніл, які штогод забівае дзясяткі тысяч амерыканцаў».
«Прэзідэнт вельмі выразна даў зразумець Кітаю, што мы не збіраемся гэта цярпець. І я б таксама дадала, што шмат якія пошліны прэзідэнта Трампа з першага тэрміну ўсё яшчэ дзейнічаюць», — сказала яна.
ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц
ЗША на месяц прыпыняць увядзенне мытаў на мексіканскія тавары
ЗША прыпынялі пастаўкі зброі Украіне, але ўжо аднавілі
Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID
Каментары