Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 лютага 2025 года.
У адпаведнасці з устаноўкамі МПЗ, у Беларусі з 1 лютага павінна вырасці цана 39 марак: 28 — вырабленых ТАА «Інтэр табака», 11 — якія ўвозяцца дзяржпрадпрыемствам «Беларусьгандаль».
Што тычыцца ТАА «Інтэр Табака», то павялічыцца кошт шэрагу марак брэндаў Dove і Red Bor і ўсіх марак брэндаў RB Perliamutr і Rigins Original, прычым усе яны стануць даражэйшымі на 35 капеек.
Што тычыцца дзяржпрадпрыемства «Беларусьгандаль», то падымецца цана ўсіх марак брэнда Chapman і некаторых марак брэнда Dunhill, прычым усе яны стануць даражэйшымі на 20 капеек.
Маркі, якія выпускаюцца тытунёвай фабрыкай «Нёман», ТАА «Тытунь-Інвест», ТАА «Сентоні ПРА» і ЗТАА «АЛІДЗІ-Вест», а таксама імпартаваныя з-за мяжы ТАА «Сентоні ПРА», не падаражэюць.
Акрамя таго, з апублікаванай інфармацыі вынікае, што ЗТАА «АЛІДЗІ-Вест» пачне вырабляць некаторыя новыя для сябе маркі цыгарэт. Гэта Dunhill Compact Blue (цаной 7,40 рубля), а таксама Dunhill Compact Aroma Red і Dunhill Compact Aroma Brown (абедзве цаной 7,50 рубля).
Каментары