Гісторыя2424

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ

Ініцыятыва Maldzis выкупіла Радзівілаўскую карту, надрукаваную на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў 1631 годзе ў атласе Вілема Блаў.

Фота: Ірына Арахоўская

Пра гэта паведамляе ініцыятыва.

Гэта адзін з шэдэўраў еўрапейскай картаграфіі беларускага паходжання тых часоў.

Карта ахоплівае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569года (да федэратыўнага аб’яднання з Каронай Польскай) і часткова землі суседніх краін. Ініцыятарам яе стварэння і мецэнатам быў нясвіжскі князь і буйны дзяржаўны дзеяч Мікалай Крыштап Радзівіл (Сіротка), і ў выніку карта ўвайшла ў гісторыю пад ягоным прозвішчам.

Радзівіл хацеў прэзентаваць Еўропе цывілізаваную, урбанізаваную дзяржаву ды зняпраўдзіць тагачасныя апісанні замежнікаў аб непраходных лясах, населеных паўдзікімі плямёнамі. Мапа рабілася фактычна з нуля і павінна была змяшчаць геаграфічную, палітычную і гістарычную інфармацыю. Адным з дакладна вызначаных аўтараў эскіза карты з’яўляецца нясвіжскі гравёр Тамаш Макоўскі.

Фота: Ірына Арахоўская

«Радзівілаўская карта была шырока вядомая ў Еўропе і служыла ўзорам для наступных карт гэтага рэгіёна, але ўжо ў XVIII стагоддзі лічылася вельмі рэдкай. Да гэтага часу карта застаецца найкаштоўнейшай гістарычнай крыніцай. На ёй пазначаныя звыш 1000 населеных пунктаў, з якіх больш за 300 — на землях сучаснай Беларусі. Фактычна гэта першая навуковая мапа нашай краіны», — кажа кіраўнік ініцыятывы Maldzis Павел Мацукевіч.

Фота: Ірына Арахоўская

Карта была набытая ў Літве на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Сяргея Казлоўскага, Ані Буглаковай, Уладзіміра Гарлача і Дзмітрыя Падалінскага.

Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч, стваральнікі ініцыятывы Maldzis. Фота: Ірына Арахоўская

У будучыні карта будзе перададзеная ў Нясвіжскі палац у якасці грамадскага падарунка. Да вяртання на радзіму яна будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.

Гісторыя выдання Радзівілаўскай карты

Першаўзор Радзівілаўскай карты быў створаны, верагодна, у Нясвіжы блізу 1603 года, але да нашых часоў не дайшоў — пакуль лічыцца страчаным. Шырокую вядомасць карта набыла дзякуючы выданню 1613-га года ў Амстэрдаме ў картаграфічнай майстэрні Вілема Янсзона Блаў. Адзіная вядомая арыгінальная насценная Радзівілаўская карта 1613-га года знаходзіцца ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў Веймары (Германіі). 

Фота: Ірына Арахоўская

З 1631 года адбітак Радзівілаўскай карты з клішэ выдання 1613 года, выкананага галандскім гравёрам Геселем Герыцам, увайшоў у склад сусветнага атласа Вілема Блаў «Appendix Theatri A. Ortelii et Atlantis». Адно з першых атласавых выданняў карты якраз і набыла ініцыятыва Maldzis.

Мапа выкананая ў тэхніцы афарбаванай гравюры на медзі, склееная з чатырох частак, памер карты — 73,5 x 73,5 см. Дакладны маштаб — 1:1 293 000.

На адваротным баку набытай карты надрукаваны пачатак лацінскага тэксту пад назвай «Descriptio Litvaniae» («Апісанне Літвы»), што робіць гэтае выданне адметным сярод іншых амаль 20 выпускаў Радзівілаўскай карты, якія былі надрукаваныя з 1613 да 1670 года. 

«Descriptio Lithuaniae» — гэта геаграфічнае і гісторыка-культурнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага. Паходжанне гэтага апісання дагэтуль дакладна не высветленае і датуецца прыкладна 1574-1579 гадамі.

Каментары24

  • Беларус
    31.01.2025
    Годная справа, вялікі дзякуй ініцыятыве і фаундатарам!

    Невялікая парада: перад тым як перадаваць карту ў Нясвіж, варта было б зрабіць яе скан, ці якасную фотакопію ды запампаваць на сайт Maldzis, каб кожны жадаючы мог бы паглядзець гэтую карту анлайн.
  • апошні інспэктар
    31.01.2025
    на надрукаваных фрагмэнтах ня бачна, ці ёсьць на ёй Russia Alba (люб цось такего). можа хто падкажа?
  • Максим Дизайнер
    31.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць