Свет11

Прапагандысты посцяць фота пра «раскошнае жыццё» прэм'еркі Эстоніі пры СССР. Аказалася, што ўсё не так

Кая Калас расказала гісторыю фатаграфіі.

Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас (злева) з бацькамі. Фота: Karmen Joller / X

Расійскія і беларускія прапагандысты распаўсюджваюць фота прэм'ер-міністра Эстоніі Каі Калас у юнацтве. На здымку яна знятая з бацькамі ў інтэр'еры, які прапагандыстам здаўся багатым.

Тэлеграм-каналы публікуюць здымак прыкладна з адным і тым жа загалоўкам: «Фота сям'і Каі Калас, якая «пакутуе ад савецкай дыктатуры». 

Тэксты пастоў таксама практычна ідэнтычныя. У іх расказваецца, што бацька будучай кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Сійм Калас працаваў ва ўрадзе Эстонскай ССР, узначальваў рэспубліканскае аддзяленне Ашчадбанка, працаваў у газеце кампартыі. Прапагандысты цытуюць выказванне Калас пра жыццё ў савецкія часы: палітык расказвала, што ў дзяцінстве замест цукерак, якіх не было ў крамах ва ўмовах дэфіцыту, ела смятану з цукрам.

Фота падхапіў аўтар «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык — ён напісаў калонку пра «дабрыню СССР» які дазволіў Сійму Каласу пабудаваць кар'еру, нягледзячы на тое, што ягоны дзед у 1920-я гады працаваў у паліцыі і «ганяў камуністаў». Адрэагаваў на публікацыю і Рыгор Азаронак, які канстатаваў, што «СССР загубіла ягоная дабрыня». 

Але, як аказалася, прарасійскія прапагандысты распаўсюдзілі фэйк. Фатаграфія была зробленая не ў савецкія часы, а ў сярэдзіне 1990-х — калі Эстонія ўжо аднавіла незалежнасць.

«Я спыталася ў Каі Калас пра гэтую фатаграфію. Здымак быў зроблены, калі Кая была ў 11-м ці 12-м класе, гэта значыць у 1994 ці 1995 годзе. Кая нарадзілася ў 1977 годзе, Эстонія здабыла незалежнасць у 1991 годзе. Мэбля на гэтых фотаздымках — сямейная спадчына. Такая мэбля ніколі не прадавалася ў СССР», — расказала ў X эстонская дэпутатка Кармэн Ёлер.

Адрэагавала на публікацыю і сама Калас.

«Сапраўды, здымак зроблены праз шмат часу пасля вызвалення ад акупацыі. Мэбля 1930-х гадоў, яе захавала іншая мая бабуля (не тая, якую саслалі ў Сібір), і яна паказвае, што да акупацыі Эстонія была квітнеючай краінай», — напісала прэм'ерка.

У сеціве таксама можна знайсці подпіс да гэтай фатаграфіі, які паведамляе, што яе зрабілі ў 1990-я гады.

У 1949 годзе маці Каі Калас Крысці разам з яе маці і бабуляй савецкая ўлада дэпартавала ў Сібір як членаў сям'і ўдзельніка эстонскай баявой арганізацыі «Амакайтсэ». Тады Крысці было ўсяго шэсць месяцаў, а на радзіму яна вярнулася толькі калі ёй споўнілася дзесяць гадоў.

Сама Кая Калас хутка будзе прызначаная кіраўніцай еўрапейскай дыпламатыі. Эстонскім урадам яна кіруе з 2021 года.

Каментары1

  • бабруйчанін
    01.07.2024
    За тыя грошы на шэрам экспарце да рф якія набарыжыл мужык гэтай Каалас іпсы ні трэба)) Па дадзеным эстонскай выведкі і смі болей 12 млн€ І цішыня Сямейны бюджэт у нас асобны ў кожнага свой гаманец

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу звольнілі, каб ён падшаманіў сабе большую пенсію?10

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Перавыдалі знакамітыя ўспаміны Ларысы Геніюш пад новай назвай

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць