Здароўе11

Гармоны шчытавіцы лечаць сэрца?

Шчытавіца – залоза, гармоны якой рэгулююць безліч функцый арганізма: рост, вага, хуткасць абменных працэсаў, пабудова костак і нават настрой, апетыт і тэмперамент знаходзяцца пад яе штохвілінным уплывам. Але навукоўцы з Нью-Ёркскага інстытута тэхналогій чарговы раз узяліся вывучаць уплыў гармонаў шчытавіцы на сардэчную дзейнасць.

Даследавалася 29 жывёл пасля інфаркту міякарда, з іх 14 атрымлівалі гармоны, 15 былі ў кантрольнай групе. Праз 2 тыдні замяшчальнай гарманальнай тэрапіі гармонам Т4 у абедзвюх групах правялі правакацыю зрыву рытму. У кантрольнай групе ва ўсіх жывёл развіўся прыступ арытміі, у пралечанай групе стан пагоршаў толькі ў 4 пацукоў з 14.

«У пацукоў, якія мелі сардэчную недастатковасць і схільнасць да сардэчнай арытміі, лячэнне гармонамі шчытавіцы істотна знізіла імавернасць зрываў рытму ў параўнанні з кантрольнай групай. Гэтае адкрыццё можа мець важкае значэнне дзеля будучага лячэння людзей, — кажа Юа Джанг, — бо арытмія перадсэрдзяў сустракаецца ледзьве не ў паловы хворых на сэрца. У той жа час мы бачылі, што карэкцыя нізкага роўню гармонаў шчытавіцы рабіла жывёл значна больш устойлівымі да правакацыі сардэчнага прыступа, нават калі папярэдне жывёлы перанеслі інфаркт міякарда».

Гэта не першае даследаванне такога эфекту гармонаў шчытавіцы. Крыху раней былі апублікаваныя дадзеныя, што гармон Т3 прадухіляе пагаршэнне сардэчнай дзейнасці ў пацукоў з дыябетам. Але, тым не менш, дактары асцерагаюцца прызначаць пацыентам-сардэчнікам замяшчальную гармонатэрапію. Перасцярога выкліканая тым, што ў часткі пацыентаў такі падыход выклікаў пагаршэнне сардэчнай дзейнасці. Але даследчыкі ўпэўненыя, што праблема хаваецца ў завышанай дозе гармонаў ці іх аналагаў.

У любым разе, пацыентам з недастатковасцю шчытавіцы трэба ўлічваць дадатковую рызыку развіцця сардэчных хвароб.

Каментары1

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»20

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць