Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў
Сяргей Цераховіч працаваў у «Брузгах» на беларуска-польскай мяжы.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/replicate-prediction-g85fyr42pdrge0cmt42s3g71vm111-l1g9m.jpg.webp)
Сяргею Цераховічу 42 гады. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гродне. Па звестках «Белпола», ён да канца 2016 года служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.
Служба скончылася незразумелым інцыдэнтам на мяжы — Сяргей самастойна адкрыў шлагбаум і дазволіў «грамадзянцы Цераховіч» (незразумела, гэта яго сваячка ці не) выехаць з пункту пропуску.
Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнэсам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая аказвала рытуальныя паслугі. Таксама ў яго ёсць статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур'ерская дзейнасць».
Суд над Сяргеем Цераховічам пачынаецца 17 лютага 2025 года ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Максімальна магчымае пакаранне — 15 гадоў калоніі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары