Усяго патроху88

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі

Калонія баброў у чэшскім рэгіёне Брды набыла вядомасць, пабудаваўшы некалькі плацін у ахоўнай прыроднай зоне і стварыўшы натуральныя водна-балотныя ўгоддзі менавіта там, дзе яны былі неабходныя. Гэта ашчадзіла мясцовым уладам больш за мільён даляраў і выклікала жарты сярод грамадскасці адносна бюракратыі і дзяржаўнага кіравання, паведамляе Radio Prague International.

Еўрапейскі бабёр у Чэхіі. Фота: freepik.com

Адміністрацыя ахоўнай прыроднай зоны Брды, якая дабілася згоды на праект коштам 30 мільёнаў крон (каля 1,2 млн даляраў), займалася фармальнасцямі і атрымлівала неабходныя будаўнічыя дазволы ад адміністрацыі басейна, калі праект плаціны быў амаль імгненна рэалізаваны мясцовай калоніяй баброў.

Яны выбралі месца ідэальна, паставіўшы плаціны на абхадным канале, выкапаным вайскоўцамі на былой вайсковай базе шмат гадоў таму, каб асушыць гэтую тэрыторыю. Праект рэвіталізацыі, распрацаваны эколагамі, павінен быў выправіць гэтую сітуацыю.

Кіраўнік адміністрацыі Брдынскай ахоўнай зоны Багуміл Фішэр адзначыў, што прырода ўзяла верх і бабры стварылі неабходныя біятопныя ўмовы літаральна за адну ноч.

«Вайсковае лесакіраўніцтва і адміністрацыя басейна ракі Влтава вялі перамовы, каб узгадніць праект і вырашыць пытанні ўласнасці на зямлю. Аднак бабры іх апярэдзілі, ашчадзіўшы нам 30 мільёнаў крон. Яны пабудавалі плаціны без праектнай дакументацыі і цалкам бясплатна», — дадаў ён.

Заолаг Іржы Влчэк адзначыў, што мясцовая адміністрацыя не магла канкураваць з бабровай калоніяй.

«Бабры могуць пабудаваць плаціну за адну ноч, максімум за дзве. А людзям патрэбныя будаўнічыя дазволы, узгадненні і фінансаванне. Але, вядома, экскаватарнік, працуючы адзін, мог бы зрабіць гэта за тыдзень».

Спецыялісты-эколагі, якія інспектавалі плаціны, сцвярджаюць, што створаныя бабрамі водна-балотныя ўгоддзі і вадаёмы будуць спрыяць развіццю папуляцыі рэдкага каменнага рака, жаб і іншых відаў, якія цудоўна адчуваюць сябе ў такіх умовах.

Кіраўнік Цэнтральнабагемскага аддзялення Чэшскага агенцтва аховы прыроды і ландшафту Яраслаў Обермаер адзначыў:

«Бабры заўсёды ведаюць лепш. Месцы, дзе яны будуюць плаціны, заўсёды абраныя правільна — значна лепш, чым калі мы гэта праектавалі б на паперы».

У гэтым рэгіёне жыве як мінімум адна сям'я еўрапейскіх баброў, якая складаецца прыкладна з васьмі асобін.

Каментары8

  • Гы
    03.02.2025
    Замяніць усіх чыноўнікаў на баброў, стане толькі лепей :)
  • вянец прыроды
    03.02.2025
    «Бабры заўсёды ведаюць лепш. Месцы, дзе яны будуюць плаціны, заўсёды абраныя правільна — значна лепш, чым калі мы гэта праектавалі б на паперы».

    праектыроўшчыкі мусяць застраліцца )
  • Файны Бабёр
    04.02.2025
    Вынік артыкула: калі трэба абмінуць катаванні бюракратыяй ці проста скараціць час, ПРЫКІДВАЙЦЕСЯ БАБРАМІ!!!!!

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць