Грамадства8181

Замест «карнавальнага шэсця» Ціханоўскай Пазняк і Усаў правялі ў цэнтры Варшавы сваю масавую акцыю ФОТАФАКТ

У Варшаве 26 студзеня 2025 года адбыліся два беларускія мерапрыемствы.

Некалькі сотняў чалавек прайшлі па цэнтры горада калонай на чале са Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам і Анжалікай Мельнікавай. Удзельнікі акцыі разгарнулі 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.

А тым часам Зянон Пазняк сабраў сваіх прыхільнікаў каля помніка Касцюшку.

Слова самому Пазняку:

«У дзень ганебных для беларусаў псеўдавыбараў яны арганізавалі карнавальнае шэсце ў Варшаве з музыкай, дудкамі і бадзёрымі воклічамі ў стылі хаджэння па Мінску ў 2020 годзе. «Вольная Беларусь» у гэты дзень ля помніка Касцюшкі публічна праінфармавала грамадства аб сутнасці фальшывых выбараў, нагадала пра гадавіну смерці ваяра Палка Каліноўскага Эдуарда Лобава, пра героя Нябеснай сотні Міхася Жызнеўскага, пра змаганне беларусаў з маскоўскім мордарам».

Каментары81

  • дзе Пазняк, а дзе агенты
    28.01.2025
    Ведае хто - ці ёсць якія крыміналкі на Пазняка? А то ж "агенты" накшталт Бабарыкі ці Латушкі ўжо каторы год па турмах катуюцца ды па пяць крымінальных артыкулаў маюць. А спадар Пазняк з гэтым Усавым што?
  • Ха
    28.01.2025
    Дзяды яны такія, каралі лаўкі.
  • %
    28.01.2025
    Ну і нармальна. Які сэнс ад вашых карнавальных шэсьцяў - поуная параза Беларусі і поўныя турмы? Гэта і есьць вынік вашых карнавалаў?

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць