Грамадства5555

Пазняк задаволены «байкотам псеўдавыбараў» і бязлітасна праехаўся па канкурэнтах

Зянон Пазняк у фэйсбуку даў сваю ацэнку завершанай учора кампаніі па перавыбранні Лукашэнкі, адзначыўшы фенаменальны поспех руху пад сваім кіраўніцтвам і поўны правал «замежных нібы «апазіцыйных» «офісаў» ды «нау».

Зянон Пазняк на сустрэчы з прыхільнікамі ў Вільні. 15 чэрвеня 2024 года 

На думку вядомага грамадскага дзеяча, кіраўніка руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка, па ўсіх гарадах і мястэчках у Беларусі 26 студзеня адбыўся паспяховы «байкот псеўдавыбараў». Паводле ягоных назіранняў:

«Выбарчыя ўчасткі былі пустыя. І не толькі ўчасткі, але і вуліцы ў гарадах і мястэчках, крамы і грамадскія месцы. Беларусы масава не пайшлі галасаваць, засталіся дома».

Адной з праяў татальнага байкоту, паводле меркавання Пазняка, з'яўляецца амаль пусты спіс выбаршчыкаў, у якім на сваім участку распісваўся Лукашэнка.

Пазняк перакананы, што прычына гэтага поспеху ў тым, што беларусы «разумна прыслухаліся да заклікаў Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь» не ісці на фальшывыя выбары і не галасаваць», праігнараваўшы «запалохванні рэжымнай прапаганды і фальшывую агітацыю за прыход на галасаванне з боку розных замежных нібы «апазіцыйных» «офісаў» ды «нау», ды ўсялякай псеўдадэмакратычнай калабаранцкай халявы».

«Цяпер непрыход народа на галасаванне быў такі масавы, што прапаганда забуксавала. Улада рэжыму перайшла ў апошнюю стадыю свайго існавання (разам з «апазіцыйнай» ліпай у Вільні і Варшаве)», — перакананы Зянон Пазняк.

Рэзкую крытыку ветэрана беларускага руху выклікаў і іншы кірунак дзейнасці ягоных канкурэнтаў у дэмакратычным лагеры:

«У дзень ганебных для беларусаў псеўдавыбараў яны арганізавалі карнавальнае шэсце ў Варшаве з музыкай, дудкамі і бадзёрымі воклічамі ў стылі хаджэння па Менску ў 2020 годзе».

Куды больш было карысці ад таго, што

«Вольная Беларусь» у гэты дзень ля помніка Касцюшкі публічна праінфармавала грамадства аб сутнасці фальшывых выбараў, нагадала пра гадавіну смерці ваяўніка Палка Каліноўскага Эдуарда Лобава, пра героя Нябеснай сотні Міхася Жызнеўскага, пра змаганне беларусаў з маскоўскім мордарам».

Каментары55

  • Ганьба
    27.01.2025
    Зянон далучыўся да клуба тых, хто ўсіх перайграў!
  • Acab
    27.01.2025
    Ніколі, ні ў якіх палітычных выбарах, нідзе, ні ў якай якасьці не бярыце ўдзел - застанецеся сумленнымі, неспрычыненымі да злачынства палітыкі.
  • Ё
    27.01.2025
    Мае рацыю !

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць