У Мінску хату прадалі за 620 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая ўгода снежня
Самы дарагі дом, прададзены ў снежні 2024 года, знаходзіцца ў Мінску каля заказніка Лебядзіны.
Катэдж быў пабудаваны ў 2015 годзе ў Ржаўцы. Праз дарогу ад гэтага квартала размяшчаецца элітны жылы комплекс «Алімпік парк». Дом драўляны, двухпавярховы.
Агульная плошча складае 225,5 квадратных метра, а плошча ўчастка — амаль 12 сотак. Кошт дома склаў 620 тысяч даляраў.
Каментары