У інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat з’явіўся дадатак для праслухоўвання кніг на iPhone
У Kamunikat з'явілася аплікацыя для праслухоўвання аўдыякніг праз iPhone. І яна без абмежаванняў працуе ў тым ліку ў Беларусі, паведамляецца на сайце бібліятэкі.
![](http://d12yticwcnhwc8.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/59b010e7-095a-42e7-a015-d6935f417445-t0l54.jpg.webp)
Праграму можна загрузіць з AppStore і атрымліваць задавальненне ад сучаснай беларускай літаратуры ў аўдыёфармаце ў любы вольны час. На дадзены момант змешчана 55 твораў — 400 гадзін запісу!
Хутка з'явіцца аналагічная аплікацыя для Android.
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org — гэта найбуйнейшая беларуская анлайн-бібліятэка ў свеце. У нашых рэсурсах сабрана амаль 60 000 розных беларускіх публікацый (кнігі, аўдыёкнігі, газеты, часопісы, відэа і іншае).
Каментары