Грамадства44

Каля 1000 рублёў падаткаў за кватэру, з якой моўчкі зніклі кватаранты: жанчына атрымала непрыемнасці праз замежнікаў

Мінчанка здала кватэру замежнікам — хлопцу і дзяўчыне з Таджыкістана. Тыя абяцалі, што абавязкова выпішуцца, калі збяруцца з'язджаць. Але ў выніку замежнікі моўчкі зніклі, а ўладальніцы кватэры цяпер неабходна выпісваць іх праз суд. Да рашэння суда прыйдзецца плаціць падатак за кватэру, у якой фактычна ніхто не жыве — шукаць новых арандатараў нельга.

Сваёй сумнай гісторыяй жанчына пад нікам alenabutterfly падзялілася ў тыктоку.

— Мілыя беларусы, не здавайце кватэры на працяглы тэрмін замежнікам, не рэгіструйце іх без перадаплаты мінімум за тры месяцы. Бо як бы яны ні абяцалі, што выпішуцца, калі будуць з’язджаць, яны не выпісваюцца.

Жанчына скардзіцца: каб падаць пазоў у суд, трэба заплаціць дзяржпошліну плюс яшчэ адвакат хоча атрымаць за сваю дапамогу ў складанні пазову 500 рублёў.

@alenabutterfly #квартирынадлительныйсрок#сдатьквартиру#реэлторбеларусь#уехалиневыписались#выписатьизквартиры#проблеблемысинострацами ♬ оригинальный звук - Alena

— А яшчэ я буду плаціць падатак да таго моманту, пакуль іх не выпішуць. І спагнаць грошы мне будзе няма з каго, таму што яны з'ехалі.

У міграцыйнай службе жанчыне пацвердзілі, што выпісаць былых кватарантаў самастойна яна не можа — толькі праз суд. Наведванне падатковай таксама аптымізму не дадало. Там сказалі, што ў самым лепшым выпадку ўся справа зойме два месяцы і ўвесь гэты час падаткі за фактычна пустую кватэру плаціць прыйдзецца.

Жанчына вырашыла сэканоміць на паслугах адваката і падала пазоў у суд самастойна. Але хутка высветлілася, што яна зрабіла некалькі памылак. Па-першае, дзяржпошліна на аднаго чалавека складае не 120 рублёў як яна думала, а 200 (5 базавых велічынь). Па-другое, трэба было даслаць былым кватарантам ліст аб скасаванні дамовы арэнды. Паколькі актуальнага адрасу арандатараў жанчына не ведае, яна вырашыла адправіць ліст на свой жа адрас.

@alenabutterfly

♬ оригинальный звук - Alena

— Суд прыпыніў справу, а значыць у лютым я плачу падатак 94 рублі за два пакоі. У выніку мае выдаткі на адпраўленне ліста склалі 32 рублі, за пазовы я заплачу 400 рублёў… Вось і лічыце самі, колькі трэба браць перадаплату на выпадак, калі вашы кватаранты з'едуць, не зняўшыся з рэгістрацыйнага ўліку. А што будуць рабіць бабулі, у якіх няма такіх грошай на падачу пазоваў і аплату падаткаў? Мне, напрыклад, трэба будзе плаціць падаткі да лістапада — гэта каля 1000 рублёў, калі суд адмовіцца іх выпісаць.

Нехта з каментатараў вырашыў падзяліцца ўласным досведам: «У мяне была такая самая сітуацыя. Проста ўзяла новых кватарантаў без дамовы, ніхто правяраць вас не будзе, скончыўся дагавор і заключыла новы».

Але ж блогерка сцвярджае, што цяпер так не атрымаецца:

— Увесь час прыходзяць з МУС і правяраюць, хто там жыве. Штомесяц.

Каментары4

  • о
    14.02.2024
    затое ПАРАДАК... 
    Такие ВАЗМОЖНАСТИ адкрываюццца...........

  • Абармот
    14.02.2024
    Сергей, ну вообще-то иностранцы обязаны регистрировать по месту проживания в РБ. Без этого они бы просто не стали снимать эту квартиру 
  • Дурнявая
    14.02.2024
    Дурняў жыццё вуча.
    Захацела плаціць лукашэнку падаткі, атрымай ўзнагароду !👺🐑🤑

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць