У Мінску заўважылі, што акно аднаго са шматпавярховікаў закладзена цэглай. Ці можна так рабіць?
8.02.2025 / 22:2
У сеціве з'явілася фатаграфія сталічнага шматкватэрнага дома, у якім адно з вокнаў заклалі цэглай. Што гэта было і ці можна так рабіць, даведаліся «Мінск-Навіны».
У апісанні да здымку неардынарнага архітэктурнага рашэння быў пазначаны і адрас. У выніку дом № 36 на вул. Якубоўскага наведалі з праверкай работнікі ЖКГ Фрунзенскага раёна.
Высветлілася, што аконны праём замуравалі незаконна:
«Частка агульнай маёмасці самавольна перабудаваная ўладальнікамі пад кладоўкі, дзеля чаго і быў зроблены цагляны мур. Цяпер жыхарам выдадзеныя патрабаванні аб вызваленні месцаў агульнага карыстання і аб запаўненні аконнымі блокамі праёмаў», — расказалі ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна.
Усе аднаўленчыя работы ініцыятары перабудовы павінны будуць выканаць за свой кошт.