Як пасля пападання ракеты выглядае пяцізоркавы гатэль у Харкаве ФОТА
30.12.2023 / 22:33
Увечары ўкраінскі абласны цэнтр быў атакаваны з Белгарадскай вобласці Расіі.
Як заяўляюць украінскія афіцыйныя асобы, расіяне ўдарылі комплексамі С-300. Усяго было больш за 6 пападанняў, адно з іх — у гасцініцу «Харкаў Палац», першы пяцізоркавы гатэль у горадзе.
Пападанне прыйшлося на 12 паверх, двое людзей пацярпелі. Сярод іх — брытанскі журналіст. Агульная колькасць траўмаваных пасля атакі на горад — 16, ахвяр няма.
Чытайце таксама:
У адказ на атаку Белгарада Расія бамбіць Харкаў
«Будзем дзейнічаць так і далей». Мінабароны РФ пракаментавала ўдар па Белгарадзе