БЕЛ Ł РУС

Свет

Трамп вырашыў адмяніць папяровыя саломінкі для піцця і вярнуць пластыкавыя

8.02.2025 / 15:9

Nashaniva.com

Праблема саломінак турбавала Трампа яшчэ некалькі гадоў таму.

Улетку Трамп некалькі гадзін папрацаваў у Макдональдсе. Фота: Evan Vucci / AP

Трамп вырашыў адмяніць папяровыя саломінкі для піцця і вярнуць пластыкавыя. У сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, а затым і ў X, прэзідэнт ЗША абвясціў: «На наступным тыдні я падпішу ўказ, які пакладзе канец недарэчнаму ўкараненню Байдэнам папяровых саломінак, якія не працуюць. Назад да пластыку!», піша Bild.

Тым самым будзе адменена рашэнне Джо Байдэна адмовіцца ад пластыкавага посуду ў дзяржаўных установах да 2035 года. Пост Трампа тут жа атрымаў хвалу ад Ілана Маска: «Найвялікшы прэзідэнт у гісторыі!»

Праблема саломінак турбавала Трампа яшчэ некалькі гадоў таму. Падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года ён крытыкаваў дэмакратаў: 

«Яны хочуць забараніць саломінкі для піцця. Хто-небудзь спрабаваў гэтыя папяровыя саломінкі? Яны не вельмі добра працуюць. Яны распадаюцца, як толькі вы п'яце праз іх, а калі ў вас такі прыгожы гальштук, як гэты, у вас няма іншага выбару».

У той час перадвыбарчы штаб Трампа прадаваў спецыяльна вырабленыя пластыкавыя саломінкі з надпісам «ліберальныя папяровыя саломінкі не працуюць».

У ЕС аднаразовыя пластыкавыя вырабы, такія як саломінкі для піцця, забароненыя з 2021 год

Чытайце таксама:

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»

Трамп можа пагаварыць з Пуціным на наступным тыдні

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда

Каментары да артыкула