Памёр Герман Кірылаў
7.02.2025 / 21:22
6 лютага ў Полацку памёр пісьменнік Герман Кірылаў. Яму было 87 гадоў.
Герман Кірылаў. Фота: facebook.com/alesarkush
Герман Кірылаў нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў Шаркаўшчыне.
У 1954 годзе скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, пасля вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Шмат гадоў працаваў у газетах у Шаркаўшчыне, Мёрах, Полацку.
Пісаць літаратурныя творы пачаў у 1970-я гады. У 1983 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак», большасць з ix — пра вайну. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта», у часопісе «Полымя» за 2000 годзе надрукавана аповесць «Піраміда».
Найбольшую вядомасць Герману Кірылаву прынесла кніга «Прысягнулі Беларусі: кніга споведзяў», якая выйшла ў 1997 годзе і складалася з успамінаў былых сябраў Беларускага саюза патрыётаў. За ёй Кіралаў стаў лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.