БЕЛ Ł РУС

Свет

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

7.02.2025 / 19:19

Nashaniva.com

7 лютага днём у бразільскім Сан-Паўлу на пасажырскі аўтобус проста пасярод магістралі ўпаў двухматорны самалёт. На відэа трапіла, як прыватнае паветранае судна ўпала на праезную частку, пасля чаго ўспыхнуў пажар.

На месцы аварыі. Фота: AP Photo/Ettore Chiereguini

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, два чалавекі загінулі, яшчэ двое цяжка параненыя. Прычына катастрофы высвятляецца.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, самалёт вылецеў з аэрапорта Кампа-дэ-Мартэ, пасля чаго дыспетчары страцілі з ім сувязь. Каля 07:20 ён упаў на ажыўленую аўтамагістраль, урэзаўшыся ў аўтобус.

#Internacional | Trágico accidente

En #SaoPaulo una #avioneta cayó sobre un sobre un #autobús público lo que provocó que este se incendiara. Hasta el momento se reportan dos fallecidos y varios heridos.

: redes sociales. pic.twitter.com/iOinKkSxXP

— Altavoz EC (@altavoz_ecu) February 7, 2025

Прадстаўнік пажарнай службы пацвердзіў гібель людзей пасля таго, як у абломках самалёта знайшлі целы двух чалавек, якія ляцелі на самалёце.

Яшчэ два чалавекі — матацыкліст і жанчына, якая ехала ў аўтобусе, — атрымалі ў выніку выбуху траўмы. Іх тут жа даставілі ў бальніцу, паведамляе тэлеканал CNN Brazil.

Чытайце таксама:

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

У вашынгтонскай авіякатастрофе ніхто не выжыў

Каментары да артыкула