БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Віцебску тры месяцы шукалі серыйнага люкакрада. Яго затрымалі, але люкі працягваюць знікаць

7.02.2025 / 18:41

Nashaniva.com

У лістападзе мінулага года толькі ў адным раёне Віцебска зніклі 46 рашотак.

Ілюстрацыйнае фота: «Витебский курьер»

Жыхары віцебскіх мікрараёнаў Мішкава і Біцялёва пачалі скардзіцца на адкрытыя калодзежы яшчэ ў кастрычніку 2024 года. Праз месяц праблему прызналі чыноўнікі. Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва заявілі, што зніклі 46 рашотак ліўнепрыёмнікаў на суму 16 тысяч рублёў.

З тых часоў люкі і рашоткі працягвалі знікаць. Толькі праз тры з паловай месяцы сілавікі расказалі, што затрымалі серыйнага люкакрада. Ім аказаўся 19-гадовы хлопец, які здаваў люкі ў металалом, піша «Витебск, я гуляю!»

Але, як аказалася, пасля затрымання хлопца праблема нікуды не дзелася. Праз тры тыдні жыхары Біцялёва зноў сталі скардзіцца на адкрытыя люкі. За першы тыдзень лютага паступіла як мінімум дзве такія заяўкі.

Мяркуючы па ўсім, у віцебскага люкакрада з'явіўся пераймальнік.

Чытайце таксама:

Бабуля папрасіла ўнука ўзяць на захаванне інвалідны вазок, а ён здаў яго ў ламбард

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў

Каментары да артыкула