БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Рэкордная колькасць мігрантаў спрабавала патрапіць з Беларусі ў Літву

5.02.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Папярэдні рэкорд літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы зарэгістравала ў кастрычніку 2023 года — тады патрапіць у Літву з Беларусі спрабавалі 54 мігранты, піша TV3 са спасылкай на агенцыю Elta.

За мінулыя суткі 48 мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Літву. 

Яны падзяліліся на тры групы: самая маленькая складалася з 4 чалавек, а самая вялікая — з 12. У некаторых з іх былі нажніцы, адзначылі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы.

Толькі ў 8 чалавек атрымалася прайсці мяжу ў Варэнскім раёне Літвы. У іх не было дакументаў, але яны прадставіліся грамадзянамі Афганістану.

«Яна заявілі, што беларускія памежнікі нібыта адабралі і канфіскавалі іх дакументы», — сказаў Гедрюс Мишутис Гедрюс Мішуціс, прадстаўнік літоўскай Службы аховы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула