БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Памёр Мікалай Ільючык

4.02.2025 / 18:2

Nashaniva.com

У Лунінцы памёр пісьменнік Мікалай Ільючык, які быў таксама пастарам пратэстанцкай царквы. Яму было 58 гадоў.

Мікалай Ільючык нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна.

У 1983—1984 гадах вучыўся ў ГПТВ-4 г. Магілёва, у 1993-м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў у калгасе на пасадзе інжынера, з 1995 года ўзначальваў аварыйна-выратавальны пост Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пазней працаваў у лунінецкай незалежнай газеце «Информ-прогулка». Быў таксама пастарам адной з цэркваў Рэлігійнага аб'яднання хрысціян веры евангельскай.

Друкаваўся з паэтычнымі і публіцыстычнымі творамі ў прэсе, аўтар некалькі зборнікаў вершаў, дакументальнай аповесці «У памяці ў даўгу», прысвечанай ахвярам Халакосту на Лунінеччыне.

Акрамя таго, выдаў кнігу для дзяцей «Цуд на Каляды», публіцыстычны зборнік «Дарагія мае землякі», а таксама дыскі з песнямі на свае словы «Мелодыі душы» і «Ад зямлі да неба».

Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Чытайце таксама:

Памёр Уладзімір Шарнікаў

Памёр Іосіф Навумчык

Памёр Аляксандр Машэўскі

Каментары да артыкула